Грамадства33

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага

На мінулым тыдні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» мясцовую ініцыятыву «Склад бутэлек».

49‑гадовы Сяргей Салаш — вядомы грамадскі дзеяч, мясцовы лідар.

Пра яго затрыманне паведаміў журналіст каранямі з Барысаўшчыны Зміцер Панкавец.

«12 лістапада ў Барысаве супрацоўнікамі КДБ быў арыштаваны мой добры сябра Сяргей Салаш. Большай інфармацыі пакуль даваць не магу», — напісаў у фэйсбуку Зміцер Панкавец.

«Шмат хто з вас таксама добра ведае Сержука. Родныя Салаша зараз знаходзяцца дастаткова ў цяжкім становішчы. Калі вы хочаце ім дапамагчы, то, калі ласка, напішыце мне, і я раскажу вам, як гэта можна зрабіць», — дадаў журналіст.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», арыштаваныя таксама 46‑гадовы эканаміст Зміцер Бабіцкі і яшчэ некалькі чалавек, якія разам з Салашам складалі мясцовы асяродак.

У свой час Бабіцкі і Салаш удзельнічалі ў выбарчых кампаніях, балатаваліся ў дэпутаты, збіралі подпісы за кандыдатаў ад апазіцыі. У 2010‑х яны адышлі ад палітыкі і займаліся толькі бізнэсам і грамадскай дзейнасцю.

На мінулым тыдні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Склад бутэлек». Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі і Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі. КДБ таксама заявіў, што да ініцыятывы маюць Валянцін Бахцінаў, Аляксандра Вішнеўская, Настасся Цярэшка, Валерыя Бельская, Юрый Душын, Вольга Стралкоўская, Кірыл Скабейка, Дзмітрый Кавалёнак, Сяргей Статкевіч.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках ці на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» адносяць таксама практычна любую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. «Экстрэмісцкімі» лічацца і непадкантрольныя ўладам віды дзейнасці.

Каментары3

  • І?
    12.12.2025
    Вось што вы за журналісты? Чытачы абавязаны ведаць, што гэта за ініцыятыва? ан і слоўца.

    [Зрэдагавана]
  • Lunny
    12.12.2025
    Трымайцеся!
    У Беларусі закатваюць проста за нерэгламентаваную “беларушчыну”
  • пан Гулува
    12.12.2025
    знойдзем кожнага .
    і пакараем .
    Жыве Вольная Незалежная Вялікая Літва !

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных17

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных17

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць