Грамадства5757

Ля школы ва Уруччы паставілі разламаны надвое помнік Леніну

Каля школы №84 ва Уруччы 22 красавіка, у дзень нараджэння Леніна, з’явіўся помнік правадыру расійскай рэвалюцыі.

Разбіты помнік склеілі і зрабілі для яго новы п'едэстал. 

Створаны яшчэ ў 1950-х помнік раней стаяў на вуліцы Герояў 120 дывізіі, але падчас рамонту дарогі быў знесены. Па «загадзе зверху» яго перанеслі да школы.

Падчас зносу помнік раскалоўся на два кавалкі, але быў адрамантаваны. Праўда, расколіна на поясе бачная.

Як сцвярджае дырэктар школы Ірына Карповіч, помнік не ўсталёўваўся менавіта пад дзень нараджэння Леніна, а ўрачыста адкрыты будзе 19 мая, на Дзень піянерскай дружбы — пакуль тэрыторыя вакол помніка не добраўпарадкаваная.

Ленін глядзіць на ганак школы.

На пытанне пра тое, чаму помнік паставілі менавіта каля школы, дырэктар адказала: «У ваенным гарадку некалькі помнікаў. Пагадзіцеся, было б дзіўна, калі б побач стаялі два Леніны. Але рашэнне аб пераносе менавіта да гэтай школы прыняла праектная арганізацыя».

Агулам у Мінску налічваецца каля 15 помнікаў і бюстаў Леніна.

Самы вялікі стаіць каля Дома Ураду на плошчы Незалежнасці (былой плошчы Леніна). Таксама помнікі Леніну стаяць у двары БДУ, каля заводаў «Камунарка», «Крышталь», мотавелазавода, электратэхнічнага завода, спарткомплекса «СКА-Уручча», вайсковай частцы ПВА на Лагойскім тракце і ў іншых месцах. Помнік юнаму Леніну стаіць ля дома 91 па праспекце Незалежнасці.

У гонар Леніна ў Мінску названая адна з цэнтральных вуліц і станцыя метро пад плошчай Незалежнасці.

«Вось асабіста на маю думку: як вы лічыце, у цывілізаваных краінах якое стаўленне да помнікаў гісторыі і культуры? Гэта была наша гісторыя. Вось ва Украіне разбураюць усё — а жыць што, лепш стала?» — патлумачыла намесніца дырэктара па навучальнай працы Галіна Чумак.

Школьнікі апранаюцца ў гардэробе. 

Дырэктар школы Ірына Карповіч адмовілася ад каментароў «Нашай Ніве» і патлумачыла, што помнік пакуль цалкам знаходзіцца пад юрысдыкцыяй адміністрацыі Першамайскага раёна і не быў перададзены на баланс школы. Асабісты погляд на дарэчнасць помніка Леніну на школьнай тэрыторыі Карповіч таксама не выказала.

Атрымаць каментары ад прадстаўнікоў адміністрацыі Першамайскага раёна пакуль не ўдалося.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе8

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што расцягнуў мышцы спіны пасля падзення на хакеі39

Па крымінальнай справе затрымалі маці і дачку Міронцавых. Дзве асобы з гэтай сям'і раней ужо сядзелі2

На аўкцыёне за рэкордную суму прадалі парваную футболку Марадоны

Беларусь сёлета была топавым рынкам збыту для многіх расійскіх прадуктаў. Што ў спісе?8

У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія2

У Старых Дарогах зладзілі навагодні прабег тэхнікі ВІДЭА4

Ікра, вугор і нарвежскі ласось. У Мінску адкрылася флагманская крама морапрадуктаў ФОТА12

«У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку». Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч хадзіў на рэдакцыйнае заданне12

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе8

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць