Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка мае намер запатрабаваць пераводу сваёй падабароннай з гарадской бальніцы ў СІЗА, паведаміў яе адвакат Марк Фейгін.
«З гэтага моманту, узгадніўшы пазіцыю з падабароннай Надзеяй Саўчанка, мы будзем настойваць на вяртанні яе назад, у медсанчастку СІЗА-1», — напісаў Фейгін у «Твітэры».
Паводле яго слоў, абарона перакананая, што ўмовы ў стацыянары 20-й гарбальніцы істотна горшыя за тыя, што былі ў СІЗА.
Адвакат таксама адзначыў, што немагчымасць наведвання Саўчанка ў бальніцы сваякамі і консулам Украіны парушае яе правы.
Надзея Саўчанка з ліпеня 2014 знаходзіцца ў Расіі пад арыштам па абвінавачванні ў дапамаганні ў забойстве двух расійскіх журналістаў на паўднёвым усходзе Украіны.
Каментары