Здарэнні88

У Брэсце сямейная пара, узброеная нажом, выкрала сваё дзіця з радзільні

Здарылася гэта ўвечары 29 красавіка.

Скрасці дачку, якой яшчэ не споўнілася і месяца, з Брэсцкага абласнога радзільнага дому вырашылі яе бацькі: 25-гадовы мужчына разам са сваёй 23-гадовай жонкай.

«З прычыны псіхічнага захворвання і супрацьпаказанняў да выканання бацькоўскіх абавязкаў муж і жонка не маглі забраць дзіця з радзільні, аднак маглі яго наведваць у любы зручны час. У час наведвання з захаваннем правіл унутранага распарадку маці дазволілі ўзяць дзіцяці на рукі. Пры выхадзе з палаты, лекар патлумачыла, што пакідаць памяшканне з дзіцем ім забаронена. У гэты момант мужчына дастаў нож, і, пагражаючы ім медыцынскаму работніку, пакінуў медыцынскую ўстанову з жонкай і дзіцем», — паведаміла Марына Дранькова, галоўная інспектарка па сувязі са СМІ ўпраўлення СК па Брэсцкай вобласці.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў да міліцыянтаў надышла інфармацыя, што дзіця можа знаходзіцца ў адной з кватэр Брэста ў цэнтры горада. Праз некалькі гадзін сямейную пару знайшлі і затрымалі.

Дзіця вярнулі ў радзільню. На бацькоў заведзена крымінальная справа. Матывы бацькоў пакуль невядомыя. У радзільным доме каментаваць выпадак адмовіліся.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць