Грамадства55

Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?

Паглядзелі на прыкладзе некалькіх вядомых санаторыяў.

Санаторый «Радон». Фота: neg.by

Беларускія санаторыі рыхтуюцца зраўнаваць кошты на адпачынак для беларусаў і расіян. Тлумачаць гэта адзінай цэнавай палітыкай для ўсіх грамадзян так званай Саюзнай дзяржавы. Выглядае, што беларусам давядзецца плаціць па расійскіх, а значыць больш высокіх тарыфах.

Кошт пуцёвак кожны санаторый вызначае самастойна. У тых санаторыях, якія атрымліваюць частковае дзяржаўнае фінансаванне або працуюць з прафсаюзнымі праграмамі, для грамадзян Беларусі дзейнічаюць зніжаныя тарыфы або льготы. У іншых жа ўсе кліенты, незалежна ад краіны паходжання, адпачываюць на аднолькавых умовах і па аднолькавым кошце.

У большасці папулярных санаторыяў розніца паміж цэнамі для беларусаў і расіян усё яшчэ захоўваецца.

Попыт на беларускія санаторыі з боку расіян у апошнія гады прыкметна вырас. Экспарт санаторных паслуг (гэта значыць, прыбытак ад замежнікаў) за 2025 год павялічыўся больш як на 40%.

Колькі цяпер плацяць за пуцёўкі беларусы і расіяне? Пройдземся па канкрэтных прыкладах. Заўважым, што цэны моцна залежаць ад сезону і пакета паслуг. Мы разглядаем цэны на сённяшні дзень, летам яны звычайна вышэйшыя. 

Санаторый «Юнацтва» (Мінская вобласць)

Цэны для беларусаў тут каля 328—485 BYN за суткі на чалавека ў залежнасці ад нумара і пакета. Сярэдняе: 406,5 BYN.

Цэны для турыстаў з РФ — каля 393‑543 BYN за суткі на чалавека. Сярэдняе: 468 BYN.

Розніца такім чынам — 15,1%.

«Прыдняпроўскі» (Гомельская вобласць)

Беларусы за суткі заплацяць тут 120‑210 BYN на чалавека (сярэдняе — 165 BYN), расіяне — 128-224,5 BYN (сярэдняе — 176 BYN).

Розніца: 6,7%.

«Альфа Радон» (Гродзенская вобласць)

Для беларусаў у падобных санаторыях цэны складаюць 435‑881 BYN за суткі. Сярэдняе: 658 BYN. 

Для расіян — 465‑942 BYN. Сярэдняе: 703,5 BYN.

Розніца складае 6,9%.

«Белая Русь» (Нарач)

У прайсах бачым 140‑220 BYN за суткі для беларусаў (сярэдняе — 180 BYN) і 168‑248 BYN для расіян (сярэдняе — 208 BYN).

Розніца: 15,6%.

«Прыазёрны» (Мінская вобласць)

Для беларусаў тарыфы каля 269‑527 BYN за суткі (сярэдняе — 398 BYN), для турыстаў з РФ каля 300‑600 BYN (сярэдняе — 450 BYN). 

Розніца — 13,1%.

Як бачым, у асноўным расіяне плацяць прыкладна на 7-15% больш за суткі, чым беларусы. Поўнае зраўнаванне тарыфаў можа павялічыць кошт адпачынку для беларусаў прыкладна на такую суму.

Каментары5

  • Ганка
    06.02.2026
    Гэтакія ж кошты ў эўрапейскіх пяцізоркавых гатэлях. Але гэта абасцаны савецкі санаторый. У чым прыкол?
  • Адказ
    07.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • В Италии дешевле
    07.02.2026
    Лукашачие ойнанэ хочуць вас оставить без трусов

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць