Замест Сяргея Сухарава турму ўзначаліць Сяргей Таранько — кіраўнік магілёўскай хіміі №43, на якой некалькі гадоў таму скончыў жыццё самагубствам палітвязень.

Адпраўлены ў адстаўку начальнік турмы №4 Магілёва Сяргей Сухараў, які займаў пасаду з 2022 ці 2023 гада.
У склад турмы №4 уваходзіць магілёўскае СІЗА (там у чаканні суда сядзяць палітвязні з Магілёўскай вобласці, а таксама палітвязні з усёй краіны, якія чакаюць апеляцыйнага суда і размеркавання ў адну з калоній Магілёўскай вобласці) і непасрэдна турма (тут утрымліваюцца рэцыдывісты, сярод якіх і палітвязні, дадаткова асуджаныя за «непадпарадкаванне» — напрыклад, Ягор Лебядок, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Кніга, Уладзімір Гундар).

Замест Сухарава кіраваць турмой №4 будзе 40‑гадовы Сяргей Таранько. Апошняе вядомае яго званне — падпалкоўнік. З 2017 года Таранько ўзначальваў магілёўскую хімію №43. На гэтую хімію ў канцы 2021 года трапіў палітвязень Дзмітрый Дудойць са Смаргоні. Праз тыдзень ён скончыў жыццё самагубствам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары