Грамадства44

Віктар Шэндэровіч заклікае дапамагчы палітвязьню Андрэю Кіму

З такім заклікам расейскі пісьменьнік выступіў на старонках свайго жывога часопісу. «Падтрымка палітвязьня (а гэта, без сумневу, акурат той самы выпадак) ніколі не бывае лішняй. Як засьведчыла гісторыя з Алексанянам, гэта прыносіць вынік. Паспрабуем?»», - піша ён.

З такім заклікам расейскі пісьменьнік і журналіст выступіў на старонках свайго жывога часопісу.

«Я разумею, што на тле нашай гісторыі з Алексанянам усё гэта гучыць досыць побытава, але тым ня менш. У Менску сядзіць у СІЗА Андрэй Кім — актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва», сябар маёй дачкі і проста вельмі добры хлопец» — піша ў сваім дзёньніку Віктар Шэндэровіч.

Шандаровіч характарызуе Кіма наступным чынам: «З Андрэем я пазнаёміўся, калі яму было сямнаццаць год. Чалавек у гэтым узросьце часта выклікае сымпатыю — павагу выклікае нашмат радзей. Андрэй адразу выклікаў павагу: разумны, дарослы, адказны. Моцны і цэласны, што ва ўмовах бацькавай Беларусі значна падвышае ўзровень небясьпекі».

«Падтрымка палітвязьня (а гэта, без сумневу, акурат той самы выпадак) ніколі не бывае лішняй. Як засьведчыла гісторыя з Алексанянам, гэта прыносіць вынік. Паспрабуем?» — заклікаў напрыканцы запісу публіцыст.

Запіс В. Шэндэровіча з заклікам дапамагчы Андрэю Кіму патрапіў у Топ-30 Яндэкса.

Нагадаем, што ў дачыненьні да Андрэя Кіма заведзена крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Нібыта Андрэй падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Яму пагражае да 6 гадоў турмы. Хлопец знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарскага.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць