Грамадства77

Ракіроўка па-беларуску: Пятра Міклашэвіча памянялі на Рыгора Васілевіча

А Рыгора Васілевіча замянілі на Пятра Міклашэвіча.

У пятніцу ўвечары Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравую перастаноўку двух высокіх чыноўнікаў. Генэральны пракурор Пятро Міклашэвіч узначаліў Канстытуцыйны суд, а былы старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч стаў генэральным пракурорам, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што Рыгор Васілевіч быў вызвалены ад пасады старшыні Канстытуцыйнага суду 11 студзеня. Афіцыйная трактоўка «ў сувязі з завяршэньнем тэрміну паўнамоцтваў і выхадам у адстаўку». Некаторыя аналітыкі меркавалі, што месца Васілевіча магла заняць намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч. Сам Васілевіч пасьля адстаўкі абмежаваўся ад кантактаў з прэсай, адмаўляючы ў інтэрвію.

Цікава, што сёньня А.Лукашэнка прыняў з дакладам Пятра Міклашэвіча. Цяпер ужо былы генэральны пракурор праінфармаваў кіраўніка дзяржавы «аб выніках дзейнасьці пракуратуры па ўмацаваньні правапарадку і законнасьці ў 2007 годзе».

Па выніках гэтай сустрэчы з цяжкасьцю можна было б сказаць, што праз пару гадзін Міклашэвіч перастане займаць крэсла генпракурора. Лукашэнка паставіў перад Міклашэвічам задачу актывізаваць сёлета працу праваахоўных органаў па раскрыцьці злачыннасьці, а таксама запатрабаваў «прыняць вычарпальныя і своечасовыя захады па павышэньні каардынуючай ролі пракуратуры і ў барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй». Міклашэвічу быў аддадзены яшчэ шэраг распараджэньняў, але менавіта як Генэральнаму пракурору.

Варта адзначыць, што чуткі аб тым, што Пётар Міклашэвіч просіцца ў адстаўку з пасады генпракурора, хадзілі ўжо досыць даўно. Разам з тым, на апошняй сваёй прэс‑канфэрэнцыі 16 студзеня Міклашэвіч, адказваючы на пытаньне аб магчымай адстаўкі з пасады, рашуча сказаў: «Гэта няпраўда».

Зьміцер Панкавец

***

Пятро Міклашэвіч нарадзіўся ў 1954 г. у Касуце на Вялейшчыне. Скончыў БДУ, працаваў судзьдзём Гомельскага абласнога суда, першым намесьнікам міністра юстыцыі, першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду (1999-2004). Пасаду генэральнага пракурора займаў з 29 лістапада 2004 г.

Рыгор Васілевіч нарадзіўся 13 лютага 1955 г. у Менску, скончыў БДУ (1980), доктар юрыдычных навук (1994). Член Канстытуцыйнага суда з 1994 г. У час працы першага складу КС (1994--1996) шмат разоў выказваў нязгоду з пазыцыяй яго старшыні Валера Ціхіні. З 13 студзеня 1997 г. -- старшыня Канстытуцыйнага суда.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў13

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць