Грамадства66

Берасцейскае кіраўніцтва сустрэла дыпламатаў ЗША беларускай мовай і партрэтам Сталіна

Упершыню каля Берасьцейскай крэпасьці адбыўся канцэрт аркестра амэрыканскіх вайскова-паветраных сіл у Эўропе.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд (зьлева) і старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук (справа)

Амэрыканцаў сустракаў старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук, прысутнічаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

Аляксандар Рагачук прывітаў удзельнікаў канцэрту па-беларуску. Ён выказаў спадзеў, што такі канцэрт стане традыцыяй:

«Ёсьць такія словы — калі песьні сьпяваюць, то гарматы маўчаць. Таму давайце сустракацца на такіх канцэртах, давайце атрымліваць перамогі на спартыўных арэнах,» — сказаў Аляксандар Рагачук і выказаў спадзеў, што ў наступным годзе берасьцейцам удасца паслухаць канцэрт аркестру вайскова-марскіх сіл ЗША.

Беларускі вайсковец гутарыць з амэрыканскім

Некалькі соцень берасьцейцаў прышлі на канцэрт. Музыкі выканалі мэлёдыі ня толькі амэрыканскага джазу, але і беларускія матывы. Гэтак, пад гукі «Купалінкі» берасьцейцы пачалі пляскаць у ладкі і прытанцоўваць. Гучалі воклічы: «Брава!», «Дзякуй!», некаторыя дзякавалі па-ангельску.

У першым шэрагу сядзелі берасьцейскія вэтэраны. Напачатку канцэрту ім раздалі амэрыканскія сьцяжкі, але празь некаторы час беларуская распараджальніца замяніла іх на чырвона-зялёныя.

Амэрыканскім дыпляматам ды чыноўнікам раздалі факсымільны нумар газэты «Советская Белоруссия» за 9 траўня 1945 году зь вялікім партрэтам Сталіна на першай старонцы (гл. вышэй).

Майкл Мінч і Скот Роланд

Напрыканцы канцэрту адбылася фотасэсія з амэрыканскімі вайскоўцамі і невялікая прэсавая канфэрэнцыя часовага паверанага ў справах ЗША Скота Роланда ды кіраўніка аркестру Майкла Мэнча.

«Для нас вялікі гонар быць у гэтыя дні разам з вам, — сказаў Майкл Мэнч. — Мы высока цэнім тое, што людзі рабілі ў час другой усясьветнай вайны, цэнім іх подзьвігі і ахвяры».

У часе канцэрту пэрымэтар ахоўвалі міліцыянты і АМАП. Дзяжурылі асобы ў цывільным зь мікрафонамі за вухам. Але ніякіх інцыдэнтаў не адбылося.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком31

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго4

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне4

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць