Грамадства77

«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа

Раней майстар па рамонце тэхнікі наракаў на праблему з запчасткамі для беларускага «ашбука» і адзначыў дзіўнае яго падабенства з кітайскім. Цяпер жа майстар кажа: «Не разабраўся». Яго новы допіс заўважыў канал «Витебск, я гуляю!».

«Ужо немагчыма маўчаць пра гэтыя «ашбукі», нібыта беларускія. Гэта проста піпец. Запчастак няма ад слова зусім. Як яны закуплялі ў Кітаі?» — бедаваў мінскі майстар.

На яго думку, беларускі ноўтбук — гэта кітайскі Spirit. Але тое не галоўнае. 

«Пытанне вось у чым: ладна скралі «кітайца», але завязіце вы камплектуючыя, завязіце клавіятуры, завязіце акумулятары. Акумулятараў у афіцыялаў няма. Клавіятуры магчымыя пад замову — трэба тэлефанаваць на завод, месяцамі цягнуць час, «марозяць» — таксама няма», — казаў ён.

Цяпер мінскі майстар запісаў новае відэа, у якім сцвярджае, што не меў рацыі і не ва ўсім разабраўся.

@minskmirservice Оказался не прав в отношении белорусских ноутбуков h-book! Увидел подтверждающую информацию и убедился сам, что есть авторизованный сервис, где выполняют и гарантийный и послегарантийный ремонт #ремонтноутбука #мирсервис #hbook #ноутбукибеларусь ♬ оригинальный звук - мир сервис

Паводле яго слоў, сэрвіснае (гарантыйнае і паслягарантыйнае) абслугоўванне гэтых ноўтбукаў праводзіцца ў Беларусі на высокім узроўні — запчасткі можна заказаць нядорага. А папярэдні ролік на гэту тэму ён ужо выдаліў і выказаў шкадаванне наконт таго відэа.

У каментарыях жанравыя асаблівасці новага відэа гледачы назвалі «пакаяннымі».

Каментары7

  • Пракоп
    16.02.2026
    Цікаво хто " наехаў " на бедалагу -майста
  • Дзікпікавіч
    16.02.2026
    Не разабраўся, што не лэптоп кепскі, а прэдседацель саўхоза
  • М
    16.02.2026
    Дзікпікавіч, відаць ён даўно ўжо разабраўся

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў5

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць