Свет99

У Казахстане за некалькі дзён загадкава загінула пад 100 тысяч сайгакаў

За хвілю страчаная амаль траціна папуляцыі. Такога не бывала ні з якім відам.

Сайгак. Фота: Seilov via Wikimedia Common

Каля 100 тысяч антылоп-сайгаў, альбо сайгакаў, загінула з загадкавых прычын у Казахстане. Калі сітуацыя не выправіцца, рэдкі від жывёл можа знікнуць у бліжэйшыя тыдні, піша IFLScience.

Падзёж раптоўна пачаўся ў сярэдзіне мая і пакуль не спыніўся. Від, што і так знаходзіўся ў крытычным стане (катэгорыя CR паводле Міжнароднага саюзу аховы прыроды), пад пагрозай вымірання. Чаму — загадка.

80-85 тысяч памерлых сайгакаў — прыблізная лічба на пятніцу, 22 мая, па Кастанайскай вобласці Казахстана. Вядома, што на той дзень больш за 7 тысяч сайгакаў загінула ў Акмалінскай Акцюбінскай абласцях.

Агулам казахская папуляцыя налічвала на 2014 год 256 тысяч. Значна меншая папуляцыя сайгакаў ёсць у Расіі і Манголіі, адтуль звестак пра падзёж не паступала.

Магчымай прычынай падзяжу называецца эпідэмія пастэрэлёзу, інфекцыйнай хваробы, што ўзнікае праз зніжэнне натуральнай супраціўляльнасці арганізму да ўзбуджальнікаў інфекцый. Але незразумела, чаму хвароба, і так распаўсюджаная сярод сайгакаў, магла б прывесці да масавай — і раптоўнай — гібелі.

Як сцвярджаюць у міністэрстве сельскай гаспадаркі Казахстана, выміранні сайгакаў здараліся і раней, але ніяк не ў такіх маштабах. Раптоўнае выміранне траціны папуляцыі за некалькі дзён — беспрэцэдэнтнае здарэнне не толькі для сайгакаў, але і для любых жывых істот.

Некалі сайгакі жылі на агромністай тэрыторыі ад Карпатаў да Манголіі і Кітая. Сучасныя арэалы двух падвідаў у параўнанні з ранейшымі — ледзь заўважныя кропкі. Але з сярэдзіны XIX стагоддзя да 1920-х чалавек практычна знішчыў сайгакаў. У 1950-х папуляцыю атрымалася часткова ўзнавіць і давесці да 2 млн, але да 2010 года праз браканьераў (цэняцца мяса і рогі) яна зменшылася да 12 тысяч.

Гэта не адзінае анамальнае знікненне жывых істот, якому чалавецтва не можа знайсці тлумачэння. Нешта цягам некалькіх год знішчае пад палову пчаліных вулеяў у ЗША.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне30

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі заапарк заклікаў здаваць непатрэбных хатніх жывёл на корм драпежнікам3

Унук Лукашэнкі зарэгістраваў кампанію ў аршанскім афшоры5

Фанат Лукашэнкі, які працаваў у газеце «Камуніст Беларусі» і спрабаваў стаць донарам спермы, пайшоў у таксісты11

СК кажа, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой11

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне30

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць