Улада1010

БХД фарміруе ініцыятыўную групу ў інтэрнэце па вылучэнні Статкевіча

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачала праз інтэрнэт фарміраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты палітзняволенага Мікалая Статкевіча, паведамілі ў прэс-службе БХД.

Хрысціянскія дэмакраты прапаноўваюць пакідаць свае кантактныя даныя ў петыцыі, спецыяльна створанай на інтэрнэт-платформе па зборы подпісаў change.org. Асобы, якія падпісаліся пад гэтым электронным дакументам, будуць уключаныя ў ініцыятыўную групу Статкевіча. Адначасова гэтая ж петыцыя заклікае беларускія ўлады вызваліць палітычных зняволеных, сярод якіх акрамя Статкевіча згадваюцца Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка і Юрый Рубцоў. 

«Без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх палітычных зняволеных ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі», — адзначылі ў прэс-службе БХД. 

У канцы мая пра пачатак фарміравання ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча, які адбывае тэрмін зняволення ў магілёўскай турме № 4, БелаПАН паведаміў адзін з кіраўнікоў аргкамітэта стваранай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Скрабец. 

Тым часам у Цэнтрвыбаркаме заяўляюць пра немагчымасць рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча. «Магу сказаць адназначна, што яна зарэгістраваная не будзе, бо Статкевіч не можа стаць кандыдатам у прэзідэнты, — заяўляў раней БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. — Рэгістраваць толькі для таго, каб ажыццявіць акт, які не мае юрыдычнай сілы, Цэнтральная камісія не можа». 

Лазавік тады ж адзначаў, што пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў першую чаргу разглядаецца, каго яна будзе вылучаць, ці можа гэты чалавек быць кандыдатам. «У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Мікалай Статкевіч не можа быць кандыдатам у прэзідэнты, бо ў яго непагашаная судзімасць», — растлумачыў сакратар ЦВК. 

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч быў асуджаны ў маі 2011 года на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Міжнародныя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным. Статкевіча двойчы пераводзілі са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму: першы раз — у пачатку 2012 года, другі — у маі гэтага. Абодва разы ў якасці прычыны ўзмацнення жорсткасці рэжыму называлася парушэнне Статкевічам рэжыму калоніі. Паводле рашэння апошняга суда ў турме палітык будзе знаходзіцца да завяршэння тэрміну пакарання, які мінае ў снежні 2016 года. 

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, ЕС і ЗША неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Мікалая Статкевіча.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць