Грамадства

Мінаховы здароўя забараніла павышэнне цэн на платныя медыцынскія паслугі

Міністэрства аховы здароўя забараніла павышэнне цэн на платныя медыцынскія паслугі. Гэта вынікае з ліста намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы, апублікаванага ў свежым нумары часопіса «Медицинский вестник».

«Для забеспячэння стабілізацыі цэн на платныя медпаслугі і з улікам іх сацыяльнай значнасці Міністэрства аховы здароўя даручыла: суб'ектам гаспадарання ўсіх форм уласнасці забяспечыць выкананне мараторыя на павышэнне цэн (тарыфаў) на платныя медпаслугі да атрымання дадатковага распараджэння; начальнікам (галоўнага) УАЗ аблвыканкамаў, старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама арганізаваць дакладную сістэму кантролю ў рэгіёнах за зменай узроўню цэн на платныя медпаслугі, якія аказваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўсіх форм уласнасці», — гаворыцца ў лісце.

Пры выяўленні выпадкаў павышэння цэн на платныя медпаслугі даручана «ўносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па прыняцці мер адказнасці да кіраўнікоў, якія дапусцілі іх рост».

Начальнікам упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў, старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама даручана «інфармаваць Міністэрства аховы здароўя аб выкананні гэтага даручэння не пазней за 10-ты дзень кожнага месяца да асаблівага распараджэння».

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, тарыфы на платныя медыцынскія паслугі ў маі 2015 года ў параўнанні з красавіком выраслі на 1,9%, з пачатку года — на 4,5%, за год — на 19,4%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць