Эканоміка

У склад канцэрна «Беллегпрам» уключанае СТАА «Контэ Спа»

У склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці ўключанае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа».

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 536 ад 26 чэрвеня, тэкст якой размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нагадаем, пра тое, што СТАА «Контэ Спа» можа ўвайсці ў склад «Беллегпрама», паведаміў 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык. «Кампанія напісала заяву, каб увайсці ў склад канцэрна. Наш савет прагаласаваў за. Зараз чакаем рашэння Савета міністраў аб тым, што СТАА «Контэ Спа» ўвайшло ў склад «Беллегпрама», — сказаў ён. 

Паводле слоў Яфімчыка, канцэрн гатовы прыняць у свой склад і іншыя прыватныя кампаніі. «Усё-такі кааперацыя ўнутры канцэрна больш дазволіць ім рухацца. Той жа «Марк Фармель». На іх працуюць больш за палову нашых людзей, яны навучаныя ў нас, раней у нас працавалі, набылі вопыт. Так, там — прыватны бізнес, больш манеўру, больш матывацыі. І гэта цудоўна. Гэта нашы людзі, якія працуюць і на наш рынак, і на экспарт. І тут супярэчнасцяў не павінна быць», — мяркуе кіраўнік канцэрна. 

Кампанія «Контэ Спа» (Conte Spa) створаная ў 1997 годзе ў Гродне. Спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэткавай прадукцыі і трыкатажу для жанчын, мужчын і дзяцей. Актыўна развівае не толькі жаночую гандлёвую марку Conte elegant, але і мужчынскі брэнд DiWaRi, дзіцячы Сonte-kids, а таксама марку ESLI (трыкатажныя вырабы для ўсёй сям'і). 

Сёння ў склад канцэрна «Беллегпрам» уваходзяць 95 арганізацый, у тым ліку 78 прамысловых.

Каментары

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год25

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі3

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год25

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць