Яму пагражае да 8 год пазбаўлення волі.
Упраўленне следчага камітэту па Віцебскай вобласці паведаміла аб завяршэнні расследавання справы 25-гадовага жыхара Наваполацка, які стварыў порнасайт і з 2007 па 2013 год адміністраваў яго.
Паведамляецца, што на сайце размяшчаліся парнаграфічныя матэрыялы, у тым ліку з выявамі непаўналетніх у выглядзе анімацыі.
Акрамя таго, мужчына рэдагаваў ролікі і ствараў новыя, раскручваў сайт у пошукавых сістэмах, наняў супрацоўніка, якому правёў інструктаж і выдаў лагін і пароль да адміністрацыйнай часткі сайта.
Справа перададзеная ў суд. Мужчыну абвінавачваюць па ч.2 арт 343-1 крымінальнага кодэксу РБ (выраб, захоўванне з мэтай распаўсюду і рэкламавання, распаўсюд і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай заведама непаўналетняга, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт). Яму пагражае ад трох да васьмі год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці альбо без яе.
Каментары