Свет2828

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»

Петэр Мадзьяр зразумеў па паводзінах былой дзяўчыны, што іх сэкс пасля партыйнай вечарынкі быў запісаны на відэа.

Balint Szentgallay/NurPhoto via Getty Images

Лідар венгерскай апазіцыі Петэр Мадзьяр папярэдзіў, што стаў ахвярай «класічнага кампрамату расійскага тыпу» і невядомыя людзі, звязаныя, з ягоных слоў, з кіроўнай партыяй і спецслужбамі, рыхтуюцца апублікаваць нібыта кампраметуючае інтымнае відэа з ягоным удзелам. Пра гэта Мадзьяр распавёў у звароце, апублікаваным у яго сацсетках у чацвер, піша Deutsche Welle.

Як распавёў палітык, 2 жніўня 2024 года яго партыя «Павага і свабода» (TISZA) арганізавала вечарыну для прыхільнікаў, пасля якой яго былая дзяўчына Эвелін Фогель запрасіла яго на іншую хатнюю вечарыну, і ён пагадзіўся.

А пятай раніцы яны прыехалі ў кватэру, дзе, як распавядае Мадзьяр, знаходзіліся незнаёмыя яму людзі, а на стале быў алкаголь і рэчывы, падобныя на наркотыкі.

«Я не дакранаўся да прадметаў на стале. Наркотыкі я не ўжываў. Праз некалькі хвілін мы з Эвелін прайшлі ў пакой і ўступілі ў добраахвотныя сэксуальныя адносіны», — распавёў палітык.

Паводле яго слоў, пазней па паводзінах Эвелін і шантажу яму стала відавочна, што ён стаў ахвярай «кампраметуючай аперацыі».

Свой зварот Мадзьяр апублікаваў пасля таго, як СМІ звярнулі ўвагу на вэб-сайт, які намякаў на хуткае раскрыццё інфармацыі аб нейкім інцыдэнце. На сайце былі размешчаны кадры з пакоя з двухспальным ложкам і надпіс «Хутка».

Мадзьяр сцвярджае, што за кампраматам стаяць людзі, звязаныя з прэм'ерам Віктарам Орбанам. «Я не дазволю Віктару Орбану і яго людзям тыднямі адцягваць увагу ад рэальнасці з дапамогай містыфікацыі. Вам не дапамогуць ні расейскія спецслужбы, ні плынь фальшывых відэа», — заявіў ён.

Кіраўнік адміністрацыі Орбана Гергелі Гуляш, адказваючы напярэдадні на пытанне аб вэб-сайце, сказаў журналістам: «Я не магу каментаваць тое, пра што нічога не ведаю». Прэс-сакратар урада Орбана Золтан Ковач не адказаў на пытанні Reuters, адпраўленыя па пошце.

У Венгрыі 12 красавіка адбудуцца парламенцкія выбары. Правацэнтрысцкая партыя Мадзьяра «Павага і свабода» (TISZA) апярэджвае кіроўную партыю прэм'ер-міністра Віктара Орбана «Фідэс» у большасці апытанняў.

Каментары28

  • Недональд
    13.02.2026
    Теперь будут венгы точно знать - Петя гетеро. А Витя жалкий, подлый завистник.
    Пускай теперь Витек покажет как и с кем он коротае вечара и ночи!
  • Пэшт
    13.02.2026
    І ён мае рацыю
  • Filipp
    13.02.2026
    "Лідар венгерскай апазіцыі Петэр Мадзьяр папярэдзіў, што стаў ахвярай «класічнага кампрамату расійскага тыпу»"©
    І тут ахвяра) дзяўчыну і рэчавы мне падбросілі ворагі!

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму30

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома3

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму30

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць