Меркаванні3636

«Як не было омскай казармы. Яны безыменныя, усе 23»

Аглядальнік «Радыё Свабода» Алена Рыкаўцава піша ў фэйсбуку, пра што маўчаць расійскія федэральныя тэлеканалы.

«Пяцярых сёння хаваюць у Омску. Дваіх у Новасібірску. У Арэнбургскай вобласці сёння аб'яўленая жалоба. Яшчэ іх павезлі ў Іркуцк, у Башкірыю, у Санкт-Пецярбург. Плачуць па ўсёй краіне. Але для федэральных каналаў гэта больш не тэма.

«Правы сектар ідзе да Еўропы. Украінскія ўлады не могуць справіцца з радыкаламі». З гэтага пачынаюцца іх праклятыя навіны. А пра загінулых хлопцаў у гэтых навінах ўжо ні слова.

Вось у гэтыя хвіліны ў Омску ідзе пахаванне. Ужо другое за дзень. Але адтуль няма нічога. Ніякіх жывых уключэнняў. А я ж вельмі добра памятаю, як дзень напралёт па Расіі-24 транслявалі пахаванне Луганскага баевіка Мазгавога. Як без канца давалі мікрафон блізкім, сябрам, мясцовым жыхарам, як яны ў гэты мікрафон плакалі, што якім ён быў выдатным заступнікам і абаронцам.

Пра хлопцаў з роднай расійскай арміі, якія, між іншым, фанатычна хацелі служыць у войсках ВДВ, за гэтыя дні па федэральных каналах не перадалі, не працытавалі ні аднаго жывога водгуку, спачуванні ад жывых людзей. Не лічачы пуцінскага ў пяскоўскім пераказванні. Гэта ў першы дзень. А ўчора, на другі, выступаючы перад вучонай моладдзю на Клязьме, ён пра гэтых маладых больш не ўспомніў. Усміхаўся, ззяў, віншаваў з добрым надвор'ем. Як не было омскай казармы. Іх прозвішчаў за гэтыя дні не прамовілі ні на адным федэральнай канале. Яны безыменныя, усе 23. Нічога персанальнага.

Хоць у кожнага з іх ёсць свая старонка ў сацыяльнай сетцы. І ёсць фатаграфіі. І можна ж было хоць неяк, хоць нешта сказаць пра іх, пра іх сем'і, напрыклад пра тое, што нявеста загінулага Алега Кортусава, а ён быў перспектыўным омскім барцом, чакае дзіця. У Ягора Германа, той таксама з Омска, заставаўся малы, якому менш за год. Я не кажу ўжо пра сённяшнюю дапамогу іх блізкім. Блізкім загінулых і блізкім тых, хто выжыў.

Аміча Валодзю Пятрова ў цяжкім стане павезлі ў Маскву. Мінабароны аплаціць яго лячэнне. Аднак жа на праезд і пражыванне ў Маскве сваякоў грошы не выдзяляюцца. А мама зусім без сродкаў. Таму ў Омску ёй збіралі ўсім светам. Яны чаму не хочуць сказаць пра гэта на сваіх федэральных каналах з іх шматмільённай аўдыторыяй? Яны чаму не хочуць расказаць хоць нешта чалавечае пра гэтых хлопцаў і прапанаваць краіне — можа яна таксама захоча ім дапамагчы, акрамя той аднаразовай дапамогі, якую іх сем'і атрымаюць ад дзяржавы, але атрымаюць не адразу ж?

Я пра іх больш нічога не хачу казаць. Хай яны неяк жывуць з усімі сваімі ганебнымі ўстаноўкамі. Я толькі хачу сказаць хлопцам: бывайце.

І яшчэ ў памяць пра іх апублікаваць вось гэтую фатаграфію, якую знайшла на старонцы аднаго з іх, Сяргея Філатава. Сам ён другі справа ў апошнім шэрагу. А на пярэднім плане Валерый Ламаеў з Санкт-Пецярбурга. Ён таксама загінуў. Здымак зроблены 12 ліпеня, за некалькі гадзін да трагедыі, у той самай казарме.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць