Грамадства2525

Ідэолагі афіцыйна абвінавацілі Вайцюшкевіча ў экстрэмізме

Менскія ўлады далі пісьмовы адказ у сувязі з адмовай у выдачы гастрольнага пасьведчаньня на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.

Чарговая спроба зладзіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча ў Менску скончылася няўдала. Упраўленьне ідэалягічнай работы Менгарвыканкама не выдала гастрольнае пасьведчаньне на выступ вядомага беларускага выканаўцы, якое плянавалася на 22 ліпеня. Вайцюшкевіч меўся паказаць праграму на вершы Ўладзімера Маякоўскага з нагоды дня народзінаў паэта ў Доме Масквы. Папярэдняя згода зь пляцоўкаю была дасягнутая.

Калі раней выступы Вайцюшкевіча зрываліся з надуманых прычынаў, проста па тэлефанаваньню зьверху(прыклады – ВоршаПолацак, калядны канцэрт у Менску, канцэрт у межах «Жывога Тузіна» ды інш.), то ў гэтым выпадку чыноўнікі ўпершыню далі афіцыйнае тлумачэньне за подпісам першага намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі – кіраўніка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкама (так афіцыйна гучыць пасада) Віталіны Рудзікавай. Адмова ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня зьвязаная з тым, што дзейнасьць выканаўцы, на думку чыноўніцы, падпадае пад дзеяньня пункта 5 главы 2 указа кіраўніка дзяржавы №257. У ім вядзецца пра тое, што арганізацыя і правядзеньне канцэртаў, якія маюць на мэце ажыцьцяўленьне прапаганды вайны ці экстрымісцкай дзейнасьці; прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян; парушаюць іншыя акты заканадаўства, у тым ліку аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Да гэтай высновы Віталіна Рудзікава прыйшла пры «вывучэньні дзейнасьці» Зьмітра Вайцюшкевіча. Але спасылкі і прыклады, якія б пра гэта сьведчылі, не прывяла. У размове з арганізатарам канцэрту Вайцюшкевіча ідэоляг заявіла, што «паслухала аўдыё і паглядзела відэа» у сеціве і асабіста прыняла рашэньне не дазваляць мерапрыемства. Канкрэтна да Маякоўскага чыноўніца прэтэнзіяй ня мела, яна ўдакладніла, што справа тычыцца канкрэтна творчасьці Вайцюшкевіча.

Сам Зьміцер у камэнтары для Tuzin.fm адказаў на кожны пункт першага афіцыйнага абвінавачваньня ў свой бок. «У мяне гэты дакумэнт выклікае поўную збянтэжанасьць. Ніводная зь пералічаных падставаў ня мае нічога супольнага з маёй творчасьцю. У маіх сьпевах няма ані прапаганды вайны, ані экстрымізму. Наадварот – я імкнуся славіць Беларусь з дапамогай песень на вершы як беларускіх, так і замежных паэтаў. Можа буду нясьціплым, але мне здаецца, што мае творы зусім не пагражаюць здароўю насельніцтва, а наадварот – лякуюць слухачоў і прыносяць толькі пазытыўныя эмоцыі, пра што магу меркаваць з сваіх канцэртаў, на якія людзі прыходзяць сем’ямі. Што тычыць аўтарскіх правоў, то тут таксама за ўвесь час ня меў аніякіх пытаньняў і нават на музыку Моўчана сьпяваў без наступстваў», – кажа сьпявак.

Маючы на руках афіцыйную адмову ў правядзеньні канцэрту, сьпявак можа аспрэчыць гэтае рашэньне. І ён дэкляруе сваю гатоўнасьць: «Канечне, хацелася, каб чыноўнікі адказвалі за свае словы і больш уцямна абгрунтоўвалі сваю пазыцыю. Таму я гатовы адстойваць у судзе права займацца сваёй улюбёнай справай у сваёй краіне для сваіх слухачоў».

За час існаваньня практыкі забароны канцэртаў у Беларусі, гэта толькі другі выпадак, калі арганізатары атрымалі афіцыйны ліст. Летась такую ж паперу за подпісам тойсама Рудзікавай атрымаў гурт Amaroka.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць