Спорт

Гоншчык «Формулы-1» Жуль Б'янкі памёр ад траўмаў

Французскі гоншчык «Формулы-1» Жуль Б'янкі, які ў мінулым годзе атрымаў цяжкія траўмы ў выніку аварыі на Гран-пры Японіі, памёр вечарам у пятніцу.

25-гадовы гоншчык, які выступаў за каманду «Маруся», быў у коме з 5 кастрычніка.

У складаных умовах надвор'я Б'янкі вылецеў з трасы і на хуткасці больш за 200 км/г урэзаўся ў эвакуатар, атрымаўшы сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму.

«Жуль, як заўсёды, змагаўся да канца, але сёння яго бітва завяршылася», — гаворыцца ў заяве бацькоў Б'янкі.

Гоншчык памёр ва ўніверсітэцкай бальніцы Ніцы непадалёк ад іх дома.

У камандзе «Маруся», якая цяпер выступае пад назвай «Манор», заявілі, што «спустошаныя» горам.

«Мы дзякуем калегам Жуля, сябрам, фанатам і ўсім, хто праяўляў цёплыя пачуцці ў адносінах да яго ў апошнія месяцы. Гэта дало нам вялікую сілу і дапамагло даваць рады ў такія складаныя часы», — гаворыцца ў заяве бацькоў Б'янкі.

Б'янкі дэбютаваў у «Формуле-1» у складзе каманды «Маруся» ў 2013 годзе. Ён таксама быў членам акадэміі маладых кіроўцаў Ферары і ў мінулым працаваў у гэтай камандзе ў якасці тэст-пілота.

Ён стаў першым гоншчыкам «Формулы-1», які загінуў ад траўмаў, атрыманых пры аварыі, пасля трохразовага чэмпіёна свету бразільца Айртана Сены, які загінуў у італьянскай Імале ў 1994 годзе.

На трасе ў японскай Судзукі Б'янкі урэзаўся ў эвакуатар, які прыбіраў балід нямецкага гоншчыка Адрыяна Суціля, які разбіўся на тым жа месцы на папярэднім коле.

Пасля навіны пра смерць Б'янкі іншыя гоншчыкі «Формулы-1» выказалі спачуванні яго сям'і ў сацсетках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць