Мова2121

Галоўныя мовы, на якіх размаўляе свет ІНФАГРАФІКА

Выява: Alberto Lucas Lopéz

Націсніце, каб паглядзець у высокім разрозненні

Графічны дызайнер South China Morning Post Альберта Лукас Лопез прадставіў падрабязную схему, што адлюстроўвае 23 найбольш распаўсюджаныя мовы свету прапарцыйна колькасці іх носьбітаў. Яе, як і іншыя яго работы, дызайнер публікуе на lucasinfografia.com.

У свеце сёння вядомыя прынамсі 7102 жывыя мовы. Дваццаць тры з іх родныя для прынамсі 50 млн чалавек, разам яны родныя для 4,1 млрд чалавек. Кожная з гэтых моваў прадстаўленая ў межах, што адлюстроўваюць колькасць іх носьбітаў на краіну, колер адпавядае рэгіёну, у якім яны ўкараніліся.

7,2 млрд чалавек сёння жывуць на Зямлі, 6,3 млрд чалавек уключаныя ў даследаванне, з якога ўзятая інфармацыя, 4,1 млрд чалавек маюць роднай адну з 23 самых распаўсюджаных моў.

Найбольшую плошчу займаюць кітайская мова (з мноствам яе дыялектаў), што выкарыстоўваецца пераважна ў Кітаі і мае 1,197 млрд носьбітаў, іспанская з 399 млн носьбітаў у Еўропе і Амерыцы і англійская з 335 млн носьбітаў пераважна ў Паўночнай Амерыцы і ўласна Вялікабрытаніі і Ірландыі. Немалая плошча і ў рускай мовы з яе 166 млн носьбітаў, 6,7 з якіх аднесеныя да Беларусі.

Адзначаецца, што інфармацыя ў крузе прыблізная — ацэнкі не абсалютна дакладныя, некаторым звесткам больш за 8 год.

Беларускай мовы на схеме няма — яна мае менш за 50 млн носьбітаў. Па звестках перапісу насельніцтва 2009 года, беларускую мову ў Беларусі роднай назвалі 5,688 млн беларусаў і 217 тысяч грамадзян Беларусі іншай нацыянальнасці.

Пад кругам моваў прадстаўленыя і іншыя цікавыя звесткі: колькасць краін, у якой размаўляюць на той ці іншай мове (у лідарах англійская, арабская і французская з 110, 60 і 51 краінамі адпаведна), самыя папулярныя мовы для вывучэння ў якасці замежнай (лідары — англійская, французская і кітайская з 1500, 82 і 30 млн навучэнцаў адпаведна), колькасць моваў у асобнай краіне (найбольш у Папуа-Новай Гвінеі, Інданэзіі і Нігерыі — па 839, 707 і 526 моваў адпаведна).

Каментары21

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы7

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць