Свет

Пракуратура забараніла музычны фэст у Крыме

Крымская пракуратура палічыла недапушчальным правядзенне музычнага фестывалю «Біфуз» (Befooz), якім раней было вырашана замяніць традыцыйны фестываль электроннай музыкі «КаZантип».

У пятніцу пад старшынствам пракурора Крыма Наталлі Паклонскай ў наглядным ведамстве прайшла нарада, на якім абмяркоўвалася законнасць правядзення фестывалю.

Шторваўскі сельсавет на захадзе паўвострава даў згоду на правядзенне мерапрыемства, якое павінна было адбыцца з 31 ліпеня па 16 жніўня.

На нарадзе ў пракуратуры прадстаўнікі МНС і Расспажыўнагляду заявілі, што месца правядзення фестывалю не адпавядае нормам эксплуатацыі. Раённая пракуратура палічыла, што прадугледжаны продаж спіртнога супярэчыць рашэнню ўладаў паўвострава.

Крымская пракуратура апратэставала рашэнне сельсавета, які даў згоду на правядзенне фестывалю, і заявіла, што ён не зможа адбыцца да ліквідацыі парушэнняў.

Фестываль клубнай і электроннай музыкі «КаZантип» праводзіўся з 1992 па 2013. Пасля анексіі Крыма Расіяй у сакавіку 2014 года было прапанавана перанесці фестываль у Грузію.

З 20 па 26 ліпеня пад Севастопалем павінен быў адбыцца іншы музычны фестываль — «Крымфэст». Некалькі груп адмовіліся ад удзелу ў мерапрыемстве, у арганізатараў узніклі тэхнічныя праблемы, а наведвальнасць аказалася вельмі нізкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць