Генадзь Нявыглас пра зняцце санкцый ЕС: «Малайцы, паразумнелі трохі»

Генадзь Нявыглас. фота Tribuna.com
Сёння Еўрасаюз адмяніў санкцыі супраць 24 беларускіх чыноўнікаў. Журналіст «Нашай Нівы» датэлефанаваўся да экс-сакратара Рады бяспекі Генадзя Нявыгласа, з якога таксама знялі візавыя абмежаванні.
«Ну і добра! Малайцы! Значыць, крыху паразумнелі ў Еўропе», — сказаў Нявыглас і дадаў, што сам толькі што даведаўся пра зняцце санкцый і больш нічога сказаць не можа.
ЕС увёў санкцыі супраць шэрагу буйных лукашэнкаўскіх чыноўнікаў у 2006 годзе праз абвінавачанні ў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
У наступным, з-за ўведзеных санкцый, сп.Нявыгласу давялося пакінуць пасаду ў Беларускай федэрацыі футболу.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары