Улада66

Лукашэнка правёў нараду: Дырэктыва №1 наконт дысцыпліны можа быць абноўленая

Дырэктыва ад 11 сакавіка 2004 года нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» можа быць абноўленая. Аб гэтым сёння ішла размова на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

У ліку пытанняў нарады Аляксандр Лукашэнка абазначыў мэтазгоднасць прыняцця новай Дырэктывы №1 або яе абноўленай рэдакцыі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дакумент у выпадку яго стварэння павінен быць прыземленым і канкрэтным, без фармалізму.

Пры аналізе дзеючай Дырэктывы №1 было выяўлена, што змест дакумента не адпавядае цяперашняму ўзроўню развіцця грамадства, праблемам, якія вырашаюцца, і існуючай сітуацыі. Больш таго, частка палажэнняў Дырэктывы рэалізавана.

«Дырэктыва №1 сваю ролю адыграла, і станоўчыя тэндэнцыі па многіх напрамках, якія былі прапісаны ў Дырэктыве, намеціліся», — сказаў Лукашэнка. У прыватнасці, значна знізілася колькасць здарэнняў, звязаных з вытворчым траўматызмам. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўзровень гібелі людзей на вытворчасці быў вельмі высокі, цяпер ён зніжаецца. Акрамя таго, скарацілася колькасць надзвычайных сітуацый і колькасць загінулых на пажарах людзей. Лукашэнка адзначыў, што гэта праблема не знята, але пазітыўная тэндэнцыя відавочная. Таксама ў тры разы зменшылася колькасць загінулых грамадзян у выніку зніжэння ўзроўню злачыннасці. «Але, на лаўрах спачываць рана, таму што не ўсе праблемы вырашаны. Да таго ж новыя выклікі патрабуюць і адэкватныя рэакцыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Мэта нарады, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у тым, каб «вызначыцца, трэба або не трэба нам новая Дырэктыва, трэба або не трэба нам удасканальваць існуючую Дырэктыву з прычыны актуальнасці гэтага пытання».

На нарадзе была заслухана пазіцыя дзяржсакратарыята Савета бяспекі, які кантралюе ход выканання Дырэктывы №1, а таксама яе непасрэдных выканаўцаў. Аляксандра Лукашэнку цікавіла, ці дастаткова будзе ўключаных у праект новай рэдакцыі Дырэктывы мер для процістаяння пагрозам бяспецы людзей, што прынцыпова новага прапануецца, што яшчэ неабходна зрабіць для аздараўлення грамадства і ўмацавання правапарадку. «Пры гэтым хачу папярэдзіць — не павінна быць у гэтых пытаннях фармалізму. У адваротным выпадку мы напішам нейкі трактат, без канкрэтыкі. Ён не будзе заземлены. Людзі яго прачытаюць, і не будуць разумець, што рабіць, якія перад імі задачы, якія праблемы і як іх вырашаць», — сказаў ён.

«Дакумент, калі мы яго створым, павінен быць прыземленым і канкрэтным, каб кожны кіраўнік, член урада, міністр, службовая асоба ведалі, дзе іх задачы, у якім напрамку рухацца. Пакуль мы гэтага фармалізму пазбегнуць не змаглі», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён не выключыў, што і іншыя дырэктывы будуць карэкціравацца — напрыклад, аб эканамічнай бяспецы, аб дэбюракратызацыі. «Само пытанне, якое мы ўзнімаем, яго гучанне вельмі важна для грамадства. Людзі будуць разумець, што мы ўдзяляем гэтаму вялікую ўвагу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Але адным гучаннем не абыдзешся. Дырэктыва — гэта напрамкі і набор канкрэтных мер, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшым будучым і ў перспектыве, каб у нас было нармальнае, жывое, здольнае выжываць грамадства», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць