Улада

Папа Бэнэдыкт XVI на Плошчы Свабоды

1 сакавіка з нагоды VI Эўрапейскага дня студэнтаў а 18‑й адбудзецца тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі злучыць Менск і Апостальскую Сталіцу.

1 сакавіка з нагоды VI Эўрапейскага дня студэнтаў а 18‑й адбудзецца тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі злучыць Менск і Апостальскую Сталіцу. Ён будзе звацца «Эўропа і Амэрыка разам для пабудовы цывілізацыі любові». Сёлета праз тэлемост з Папам Бэнэдыктам XVI зможа пагаварыць моладзь з Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, ЗША, Кубы, Бразыліі, Мэксыкі, Эквадору й Беларусі.

Тэлесыгнал зь менскай Катэдры праз спадарожнікавую сувязь будзе перадавацца ў Ватыкан. На восем плязмавых экранаў у Катэдры і на вялікі экран на пляцы перад ёй будзе падавацца сыгнал, атрыманы з Ватыкану. У Менску будзе працаваць пяць тэлекамэр. Будуць арганізаваны сынхронны пераклад з італьянскай, ангельскай, партугальскай, гішпанскай, францускай моваў.

Тэлемост пачнецца а 18‑й паводле менскага часу ўрачыстым унясеньнем крыжа ў залю Паўла VI у Ватыкане. Першым горадам‑удзельнікам тэлемосту стане Таледа. Маладыя людзі з Гішпаніі прачытаюць урывак са Сьвятога Пісьма й распавядуць аб сваім шляху веры. Затым наступіць чарга Апарэсіды (Бразылія), адкуль будзе прачытаны ўрывак з апошняй энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Збаўленыя праз надзею» і прагучыць асабістае сьведчаньне аднаго са студэнтаў. Трэцім горадам стане Лёха ў Эквадоры. У 18.55 у залю прыбудзе Бэнэдыкт XVI, які прыме па чарзе прывітаньні кожнай з краінаў, злучаных тэлемостам: з Таледа, Апарэсіды, Лёхі, Нэапалю, Гаваны, Мэхіка, Авіньёну, Вашынгтону, Бухарэсту й Менску.

Пасьля прывітаньня Папы арцыбіскуп Менска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распачне ўспамін дароў Сьвятога Духу. Будзе запаленая адна зь сямі сьвечак, разьмешчаных каля алтара, і адначасова першая сьвечка запаліцца ў краінах‑удзельніцах. Затым адбудзецца малітва Ружанца. Будзе чытацца адна з чатырох частак — Хвалебная — па чарзе студэнтамі з Гаваны, Нэапалю, Мэхіка, Авіньёну й Вашынгтону. Кульмінацыяй тэлемосту стане ўручэньне Святым Айцом энцыклікі. Тое ж зробіць Мітрапаліт Кандрусевіч у Менску: уручыць тэксты энцыклікі маладым людзям. Пасьля тэлемосту моладзь застанецца ў Катэдры на ўсю ноч ў малітоўным чуйнаваньні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве12

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам17

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі4

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць