Музыка11

Расійскія артысты прыгразілі байкотам «Рускаму радыё» у выпадку стварэння «патрыятычнага медыяхолдынгу»

Іосіф Прыгожын і Валерыя. Фота ІТАР-ТАСС

Многія расійскія выканаўцы хочуць аб'явіць байкот «Рускай медыягрупе» і адклікаць свае песні з эфіру станцый холдынгу «Рускага радыё», заявіў прадзюсер і муж спявачкі Валерыі Іосіф Прыгожын.

«Руская медыягрупа» (РМГ) — адзін з найбуйнейшых медыяхолдынгаў Расіі, у склад якога ўваходзяць радыёстанцыі «Рускае радыё», «Хіт FM», Maximum, Monte Carlo, DFM, а таксама расійскі музычны тэлеканал RuTV.

Стала вядома, што на базе РМГ можа з'явіцца «патрыятычны медыяхолдынг», што выклікала незадаволенасць некаторых прадстаўнікоў расійскага шоу-бізнесу.

Яны звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай не дапусціць продажу «Рускай медыягрупы» «Дзяржканцэрту».

Тады Сяргей Архіпаў, які прапрацаваў на пасадзе гендырэктара РМГ дзевяць дзён, заявіў, што кіраўнік «Дзяржканцэрту» Сяргей Бунін прасіў яго прыбраць з эфіру кампазіцыі расійскіх выканаўцаў, якія раней выступілі супраць продажу РМГ «Дзяржканцэрту».

Паводле Іосіфа Прыгожына, многія артысты гатовыя адмовіцца ад эфіру на «Рускім радыё» і ўдзелу ў заснаванай радыёстанцыяй прэміі «Залаты грамафон».

«Калі мы адклічам кантэнт, то ў эфіры проста з'явіцца дзірка. Мы гатовыя стварыць сваю радыёстанцыю. Мы не дапусцім здзекаў над намі», — заявіў Прыгожын.

У ліпені стала вядома, што «Рускую Медыягрупу» купляе федэральнае дзяржаўнае прадпрыемства «Дзяржканцэрт». Паведамлялася, што за здзелкай стаіць прадзюсар ВІА «Зямляне», былы кіраўнік ДУП «Крэмль» і член грамадскага савета фонду «Федэрацыя» Уладзімір Кісялёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі22

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі22

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць