Кіно11

Геній і звышздольнасці: фільм «Фантастычная чацвёрка»

Жанр: фантастыка, баявік, прыгоды
Рэжысёр: Джош Транк
У ролях: Майлз Тэлер, Майкл Б. Джордан, Кейт Мара, Джэймі Бел, Тобі Кэбел, Рэг Э. Кэці, Цім Блейк Нельсан
ЗША, 100 хв.
Адзнака: 4

Фільм расказвае пра чатырох маладзёнаў, якія трапілі ў альтэрнатыўны сусвет.

Рыд Рычардс, малады навуковец, апантаны ідэяй стварыць тэлепорт, быў заўважаны на выставе тэхналогій доктарам Штормам. Дзякуючы рэсурсам яго кампаніі, Рыд разам з Віктарам Думам і Джоні Штормам, а таксама сваім сябрам Бенам першымі ажыццяўляюць пераход. Там яны сутыкаюцца з невядомым рэчывам, якое змяняе іх фізічныя ўласцівасці неверагодным чынам. Іх жыццё ўжо не можа быць ранейшым, і каманда павінна навучыцца спраўляцца са сваімі новымі здольнасцямі і працаваць разам, каб выратаваць Зямлю ад былога сябра Віктара, які застаўся ў тым сусвеце і атрымаў звышздольнасці.

Перазапуск серыі фільмаў пра супергерояў, асновай якіх сталі коміксы ад Marvel Comics пра аднайменную каманду. Распрацоўку першага фільма Marvel даверыла студыі 20th Century Fox і рэжысёру Джошу Транку. Аднак пасля таго, як рэжысёр завяршыў працу над сваёй версіяй фільма ў 2014, студыя засталася незадаволеная працай і запатрабавала перазняць фільм. Паўторныя здымкі былі праведзены ў пачатку 2015. «Год таму ў мяне была фантастычная версія карціны. І яна б атрымала выдатныя рэцэнзіі. Але вы ніколі яе не ўбачыце. Жыццё такое», — пракаментаваў сітуацыю Транк у сваім твітары.

Галоўныя ролі выканалі маладыя і малавядомыя акцёры — за выключэннем Майлза Тэлера, які атрымаў шмат намінацый за ролю бубнача ў «Апантанасці».

«Нават да мутацыі героі ўжо ў пэўным сэнсе валодалі звышздольнасцямі. Мутацыя проста выносіць на паверхню тое, што ў іх ужо ёсць. І ў гэтым сэнсе структура фільма вельмі добрая, яна дэманструе гэтыя дэталі пра герояў да таго, як з імі здарыцца само пераўтварэнне», — расказаў Джэймі Бел, выканаўца ролі Істоты — каменнага чалавека.

На жаль, глыбіня асабістых драм у канчатковай версіі фільма далёка не відавочная. Стужка, якая выйшла на экраны, мае надзвычай нізкі рэйтынг для фантастыкі ад Marvel. Фільм атрымаўся няўдалым амаль па ўсіх паказчыках: абазначаныя рэжысёрскія ідэі не атрымліваюць сюжэтнага працягу, акцёры маладыя і нехарызматычныя, не ўдалося і як след навесці экшну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі6

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць