Улада77

Лукашэнка: Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты

president.gov.by

У Беларусі не будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання і гутаркі з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

«Мы не будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты ў адносінах да іншых валют. І мы гэтага не робім. Калі мы пачнем яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава прыйдзецца на 30% дэвальваваць валюту», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што па гэтай прычыне ў краіне прытрымліваюцца плавючага курсу.

«Тое, што зрабілі зараз Казахстан і Расія, мы гэта зрабілі раней, каб не спаліць золатавалютныя рэзервы. Балазе, трошкі золата даражэе, у нас яго, напэўна, тон пад 30, — адзначыў ён. — Таму мы прытрымліваемся плаваючага курсу, каб прайсці гэтыя цяжкія часы».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цяперашняй сітуацыі нельга стрымліваць цэны.

«Мы пазіралі на цэны, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі пачнем трымаць, сыдуць тавары з рынку». «Так. Ёсць нейкая валацільнасць, рух, — адзначыў ён. — Я вам клянуся, што мы нічога не робім, каб стрымліваць ці ж узмацняць ці аслабляць нацыянальную валюту. Будзе больш валюты — будзе ніжэйшы курс, будзе высокі попыт, валюты не будзе — вы ведаеце, што будзе».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта па гэтай прычыне ён патрабуе нарошчваць экспарт для прытоку ў краіну валюты.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек25

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць