Грамадства1818

Былы палітвязень Малчанаў ваюе ў АТА. «Я не мог спакойна сядзець, калі Расія напала на Украіну»

27-гадовы Аляксандр Малчанаў днямі паведаміў у фэйсбуку, што з’ехаў ва Украіну. «Адправіцца за краты толькі за тое, што злёгку дапамагаў украінцам ў барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны ў мяне жадання няма — я дастаткова часу правёў у беларускіх турмах, зарабіў там кучу болек», — напісаў Аляксандр.

Мы патэлефанавалі хлопцу ў Кіеў, каб ён апавёў пра сваё знаходжанне ў зоне АТА. «Я з’ехаў на фронт восенню мінулага года. Паехаў бы раней, калі адбылася акупацыя Крыма, але быў у Беларусі пад прэвентыўным надглядам. Пасля яшчэ крыху паправіў здароўе ў санаторыі».

«Мне ніколі не была абыякавай Украіна, — кажа Аляксандр. – Падабаюцца мясцовыя людзі, прырода, мне тут камфортна. Калі Расія напала на Украіну, то я не мог спакойна глядзець на гэта. Калі нешта падобнае, не дай Бог, здарыцца ў Беларусі, то я буду першым таксама бараніць нашу краіну».

Аляксандр не служыў у войску, таму шчыра прызнаецца, што час у вучэбцы аднаго з батальёнаў быў не самым простым. «Найперш фізічныя практыкаванні, ніякага ідэалагічнага маразму не было. На фронце прасцей. Па спецыяльнасці я стралок».

На дадзены момант Малчанаў знаходзіцца ў Кіеве, у зону АТА ён плануе вярнуцца праз два тыдні. Пакуль хлопец не раскрывае батальён, у якім ён служыць, а таксама вайсковыя аперацыі, у якіх прымаў удзел. «Праз пару тыдняў усё агучу», — кажа ён.

Аляксандр Малчанаў родам з Барысава, як і славутая снайперка Наталля Красоўская, што ваявала на баку баевікоў. «Не, я з ёй не сутыкаўся. Ні ў Барысаве, ні ў АТА. Забаўна было б яе тут сустрэць… У Барысаве ёсць далёкія знаёмыя, якія кажуць, што яна наркаманка».

Не так даўно Аляксандру ўдалося купіць кватэру ў Кіеве, у доме, які будуецца. «Грошай хапіла толькі на саму кватэру, дзе буду браць на тое, каб яе абсталяваць, зрабіць аддзелачныя працы, пакуль не ведаю».

У Беларусь вяртацца Аляксандр пакуль не плануе. «КДБшнікі цікавіліся ў маіх знаёмых, сяброў, ці праўда, што я ў зоне АТА, хацелі прышыць мне «наёмніцтва», але доказаў не хапае». Апошні раз у Беларусі ён быў у маі.

Аляксандр Малчанаў быў тым, хто 19 снежня 2010 года сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка КДБ і ўсталяваў бел-чырвона-белы. Пазней ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення, вызвалены ў верасні 2011 рашэннем Аляксандра Лукашэнкі.

Вядома, што на баку Украіны ваююць яшчэ два былых беларускіх палітвязні – Васіль Парфянкоў і Эдуард Лобаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць