Улада1616

Караткевіч: Мы ідзём, каб перамагчы, але…

У інтэрвію расейскаму сайту «Медуза» кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч заявіла, што «дзіўна было б казаць, што мы хочам перамагчы». Таксама яна выказалася за тое, каб у Лукашэнкі «былі яшчэ два тэрміны».

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Тацяна Караткевіч патлумачыла свае заявы.

Яна сказала, што распавядала ў інтэрвію пра тое, як «разьвівалася наша стаўленьне да перамогі».

«Гэта рэтраспэктыва таго, як мянялася наша стаўленьне. Як мы ставілі мэту перамагчы, якой яна была недасягальнай напачатку кампаніі і якая яна цяпер. Наадварот, я ўсім кажу, што сёньня раблю ўсё, каб перамагчы. Усё пачынаецца з таго, што скептыкі кажуць: вы ж не пераможаце, маючы на ўвазе падлік галасоў. А сёньня ў нас вельмі крытычнае стаўленьне да таго, як будуць лічыць галасы. Ужо назіральнікаў штурмуюць, яны фіксуюць парушэньні на выбарчых участках».

Адносна двух тэрмінаў для Лукашэнкі, Тацяна Караткевіч патлумачыла свае выказваньні так:

«Мы кажам пра тое, як могуць разьвівацца падзеі. Гэта ня тое, што мы хочам, каб ён застаўся. Канечне, мы хацелі б, каб улада памянялася, гэта самае галоўнае. Але ў нас ёсьць нашы ўмовы, наша праграма. Там прапісана: два тэрміны. І мы кажам: калі мы не пераможам на гэтых выбарах, варта было б і далей працаваць з насельніцтвам, рабіць так, каб новы пераможца, калі ён будзе, выконваў нашу праграму. А ў ёй гаворыцца пра тое, каб вярнуцца да канстытуцыйнай нормы, якая была. Адзін чалавек займае пасаду прэзыдэнта ня больш як два разы. Гэта азначае, што калі перамагае Лукашэнка, ён пагаджаецца на перамены і можа правесьці рэформы, якіх жадае бальшыня беларусаў, і пры гэтым ён гарантуе, што ў яго адзін тэрмін дакладна ёсьць, а другі — як пакажуць выбары. Але гэта ўсё гіпатэтычныя разважаньні. Мы кажам, калі «перамагае» Лукашэнка, а мы дамагаемся таго, каб наша праграма выконвалася, тады будуць гэтыя магчымасьці. Ён можа застацца на адзін тэрмін, а далей — якія будуць выбары».

На пытаньне карэспандэнта «Медузы», ці разьлічвае Тацяна Караткевіч на перамогу, калі кажа пра жаданьне набраць 20% галасоў, кандыдатка ў прэзыдэнты сказала:

«Калі мы пачалі кампанію, у мяне быў рэйтынг 2%. Дзіўна было б казаць, што мы хочам перамагчы. Зь іншага боку, мы ўжо перамаглі, бо мой рэйтынг яшчэ да пачатку агітацыі вырас да 18%, а цяпер павінен быць значна большы. Мы зрабілі немагчымае ў тых складаных умовах, у якіх мы працуем».

Гаворачы пра тое, ці падобны Лукашэнка да чалавека, які сыдзе з пасады прэзыдэнта ў выніку выбараў, Караткевіч адзначыла «Медузе»:

«Калі ён не жадае сыходзіць, то ў яго яшчэ ёсьць варыянт зьмяніць сваю палітыку. Мы таму і гаворым пра мірныя перамены, бо бачым у гэтым пэрспэктыву і для яго ў тым ліку. Мы прапануем вярнуцца да двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў — хай у яго будзе яшчэ два тэрміны. Мы ж ня кажам, што ў яго няма падтрымкі — пры сумленных умовах гульні ён бы таксама мог перамагчы».

***

У каментарах на сайце nn.by Андрэй Дзмітрыеў пакінуў каментар, што ў тэксце на сайце «Медузы» дапушчаны памылкі. Вось як выглядаюць арыгінальныя словы:

В опубликованном интервью:

«— Лукашенко не похож на человека, который уйдет с поста президента в результате выборов.

— Если он не хочет уходить, то у него еще есть вариант изменить свою политику. Мы поэтому и говорим о мирных переменах, так как видим в этом перспективу и для него в том числе. Мы предлагаем вернуться к двум президентским срокам — пусть у него будет еще два срока. Мы ведь не говорим, что у него нет поддержки — при честных условиях игры он бы тоже мог победить.»

В записи: У него (Лукашенко) еще есть другой вариант изменить свою политику, если он не собирается уходить. Совершенно понятно, что если он не будет менять свою политику, тогда будут другие сценарии. Мы поэтому сегодня и говорим о мирном процессе и мирных переменах, потому что видим, что этом есть перспектива и для него в том числе. Говорим: «Давайте вернемся к двум срокам президентства. И вот у вас, например, Александр Лукашенко, будет еще два срока.» Мы ж не говорим, что у него совсем нет поддержки. У него есть 35% +/- 5 и если бы были честные правила игры, то он мог бы победить, если бы захотел. Наше предложение, одно из самых популярных, вернуть эту норму в Конституцию (ограничение двумя сроками) открывает для него возможности какого-то выхода.» https://www.dropbox.com/s/sgvuqylcb17c3sp/151006_00090%20(mp3cut.ru).MP3?dl=0

Каментары16

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!4646

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

Трамп пра мірную угоду: Многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе1

Кароль Карл III распавёў аб поспехах свайго лячэння ад раку3

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дэна Дрыскала, які толькі нядаўна стаў займацца Украінай ад ЗША, ужо адхілілі ад перамоўнага працэсу10

На «Белвесце» разрэзалі боты, каб паказаць перавагу беларускага абутку10

У Іране зноў арыштавалі мясцовую нобелеўскую лаўрэатку

Трампу ўдалося спыніць яшчэ адну вайну. Праўда, ён ужо аднойчы быў яе спыняў5

Ці паездкі Лукашэнкі ў Аман — прыкмета непазбежнага нападу Расіі на Еўропу праз Беларусь?55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні46

ГрамадстваАбнаўляецца!46

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць