Улада

На ўчастку, дзе галасавала Ярмошына, Лукашэнку напісалі 68,1% галасоў

Аляксандр Лукашэнка атрымаў 68,1% галасоў на ўчастку № 48 Цэнтральнага раёна Мінска, дзе 7 кастрычніка датэрмінова прагаласавала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. 

За афіцыйнага лідар прагаласавалі 475 з 698 выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні. 

У Таццяны Караткевіч 5,2% галасоў (36), у Сяргея Гайдукевіча — 3,2% (22), у Мікалая Улаховіча — 2,3% (16). Супраць усіх прагаласавала 15,1% грамадзян (139). 

Яўка выбаршчыкаў склала 75,9% (усяго на ўчастку зарэгістравана 920 выбаршчыкаў). Датэрмінова прагаласавала 39,3% грамадзян (362), у асноўны дзень — 36,5% (336). 

На гэтым участку ў офісным цэнтры «Пакроўскі» насупраць «Мінск-Арэны» галасуюць міністры і іншыя чыноўнікі, якія жывуць у Драздах і Веснінцы. Выбарчую камісію ўзначальвае былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Сергіенка. 

На ўчастку было дзесяць назіральнікаў — з сярэдняй школы № 32, Беларускага саюза жанчын, Федэрацыі прафсаюзаў, «Мінск-Арэны», Беларускага саюза ветэранаў, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі. Ні адной прэтэнзіі да ходу галасавання яны не выказалі. Тры назіральнікі сышлі да абвяшчэння вынікаў выбараў. Урны на ўчастку былі празрыстыя. 

Бацькам з дзецьмі намеснік старшыні камісіі Уладзімір Марковіч раздаваў цукеркі і дысконтныя карты магазіна «Суседзі». На ўчастку даў канцэрт калектыў дэпартамента аховы МУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны35

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі35

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць