Улада33

На ўчастку, дзе назірала амерыканскае пасольства, у Лукашэнкі 69%, а супраць усіх 21%

А на датэрміновае галасаванне прыйшло больш людзей, чым у асноўны дзень.

На 25-ы ўчастак Цэнтральнага раёна Мінска па адрасе Машэрава, 25 я прыйшла за паўгадзіны да закрыцця ўчастка. Проста перад закрыццём падышлі і назіральнікі ад амерыканскага пасольства і СНД.

Скрынкі тут празрыстыя, грала вясёлая музыка, буфет хоць і згортваўся, але ўсё гэтак жа шчодра раздаваў бясплатны чай і каву. Роўна ў 20.00 дзверы зачынілі, музыку выключылі.

Старшыня камісіі абвясціў парадак: будуць лічыць і разразаць нявыкарыстаныя бюлетэні, потым іх апламбуюць. Далей запакуюць спісы выбаршчыкаў. Потым будуць лічыць галасы са скрыняў — спачатку датэрміновае галасаванне, потым са скрыні для галасавання на доме, потым з тых, у якія кідалі бюлетэні 11 кастрычніка.

За тым, як працуе камісія назіраць прыходзіцца з адлегласці метраў 5-7. Але таварыскі старшыня падыходзіць і паказвае назіральнікам, як добра запячатана скрыня датэрміновага галасавання. Дарэчы, змесціва скрыняў вырашылі для празрыстасці працэсу выкідваць на падлогу. А далей паперы ўздымалі з падлогі сябры камісіі і лічылі-раскладвалі па стосах ў сябе на сталах.

— Пасля падліку галасоў на папярэднім галасаванні галасы размеркаваліся наступным чынам: усяго прагаласавала 524 чалавекі. З іх за Гайдукевіча — 5, Караткевіч — 12, Лукашэнка — 414, Улаховіч — 10, супраць усіх 83, — патлумачыў старшыня камісіі.

Дайшло справа да маленькай скрыні з галасамі тых, хто рабіў выбар дома.

— Наступны этап — выявіць скрыню для выязнога галасавання. Па спісе тых заявак, якія паступілі, было 10, па ўсім 10 выбаршчыкі прагаласавалі, — абвясцілі назіральнікам. — І ўсё 10 выбаршчыкаў прагаласавалі за кандыдата Лукашэнкі.

Дзве празрыстыя скрыні для асноўнага дня лічылі прыкладна столькі ж, колькі і датэрміновае галасаванне — хвілін 20.

— У галасаванні ў асноўны дзень выбараў узяло ўдзел 426 выбаршчыкаў. За Гайдукевіча прагаласавалі 25, Караткевіч — 34, Лукашэнку — 236, Улаховіча — 10, супраць усіх — 121, — аб'яўляе камісія.

Пару хвілін сыходзіць на тое, каб аформіць выніковы пратакол. Па лічбах выходзіць, што датэрмінова на гэтым участку захацелі прагаласаваць больш людзей, чым у асноўны дзень выбараў — 524 супраць 426.

— Агульны вынік па ўсіх урнах: усяго прынялі ўдзел у галасаванні 960 чалавек, — абвяшчаюць нам вынік. — З іх супраць усіх прагаласавалі 204 чалавекі. За Гайдукевіча — 30, Караткевіч — 46, Лукашэнку — 660, Улаховіча — 20.

Гэта тыя лічбы, якія ўвойдуць у чыставы асобнік пратаколу.

На гэтым участку першае месца ў Аляксандра Лукашэнкі — 68,7%, другое месца ў кандыдата «супраць усіх» — 21,25. У Таццяны Караткевіч 4,8%, у Сяргея Гайдукевіча 3,1%, у Мікалая Улаховіча 2%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць