Грамадства1212

Кіроўцу, што 11 кастрычніка ездзіў па праспекце з бел-чырвона-белым сцягам, даішнікі затрымалі на дзве гадзіны ВІДЭА

Падчас акцыі пратэсту ўвечары 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі ДАІ затрымалі аднаго з кіроўцаў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кіроўца, якога клічуць Ігар Малахаў, запісаў сваю размову з даішнікамі на відэа. Сёньня ролік зьявіўся ў інтэрнэце.

Прычынай спыненьня аўтамабіля, відавочна, паслужыла тое, што, праяжджаючы насупраць месца правядзеньня акцыі, Ігар Малахаў прасыгналіў у знак падтрымкі, у гэты ж час з акна ягонай машыны быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на знаёмага Ігара Малахава, «з акна ў яго лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Каля цырку машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і, не тлумачачы нічога, прымушалі ехаць у РАУС для разбору. Але, паколькі кіроўца нічога не парушыў, ехаць у міліцыю ён адмовіўся. Аўтамабіль абшукалі і знайшлі ў багажніку 5 пачак соку. Інспэктары папрасілі даць чэк на тавар, але яго ў кіроўцы не аказалася. Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што сок можа быць крадзены, і сказалі чакаць экспэртную групу».

Ігар Малахаў чакаў паўтары гадзіны, але ніхто да яго не прыехаў. Пасьля 22:00 супрацоўнікі ДАІ адпусьцілі кіроўцу.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць