Навука і тэхналогіі11

НАНБ і Раскосмас працуюць над спецыфікацыяй новага беларускага спадарожніка

Найбліжэйшымі месяцамі Нацыянальная акадэмія навук (НАН) Беларусі і Федэральнае касмічнае агенцтва Расіі (Раскосмас) вызначаць тэхнічныя дэталі, знешні воблік і набор функцый, якімі будзе валодаць другі беларускі касмічны спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі, паведаміў журналістам 22 кастрычніка ў Мінску генеральны дырэктар Раскосмаса Ігар Камароў.

Мяркуецца, што новы спадарожнік, які пакуль не мае назвы, атрымае ўдасканаленую аптычную сістэму з распазнавальнай здольнасцю меншай за метр. Гэта дазволіць рабіць здымкі палепшанай якасці, а значыць пашырыць вобласць іх прымянення і спіс патэнцыяльных пакупнікоў.

Запусціць новы беларускі касмічны апарат плануецца не пазней за 2017 год. Расія ж мае намер да 2018 года запусціць чатыры свае спадарожнікі серыі «Канопус-В» з распазнавальнай здольнасцю два метры. Не выключана, што гэтыя пяць аб'ектаў утвораць новую беларуска-расійскую касмічную групоўку, бо праз два гады закончыцца рэсурс Беларускага касмічнага апарата і «Канопуса-В», якія ўваходзяць сёння ў малую групоўку спадарожнікаў. 

Паводле слоў Камарова, рыхтуецца бізнес-план праекта стварэння новага беларускага апарата, у прыватнасці ідзе пошук патэнцыяльных рынкаў збыту касмічнай інфармацыі, вызначаецца акупнасць спадарожніка ў цэлым.

Кіраўнік Раскосмаса падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць «вельмі цікавыя і перспектыўныя прадпрыемствы, з якімі паспяхова працуе ракетна-касмічная галіна Расіі», гэта «Інтэграл», «Пеленг» і іншыя. «З імі мы працуем і па кампанентнай базе, і па вытворчасці карыснай нагрузкі, у тым ліку для апаратаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі ў галіне оптыка-электронных сістэм. Тут мы бачым перспектывы для далейшага супрацоўніцтва», — заявіў Камароў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon19

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon19

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць