Грамадства

«Прессбол» падаў у суд на «Спортивную панораму»

Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў спадзяецца ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы абараніць свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.

Галоўны рэдактар найбуйнейшай спартовай газэты краіны «Прессбола» Ўладзімер Беражкоў падаў у суд на «Спортивную панораму». Беражкоў спадзяецца ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы абараніць свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.

У нумары «Спортивной панорамы» ад 13 сакавіка было надрукаванае інтэрвію з дырэктарам НДІ фізычнай культуры і спорту А.Бондарам пад назовам «Сэнсацыя другой сьвежасьці». Сярод іншага суразмоўца адзначыў: «У 1996 годзе, калі Рыжанкова (першы міністар спорту Беларусі — НН) ня стала, пасьля Гульняў у Атланце праходзіў Алімпійскі сход. Беражкоў выбачыўся за жорсткую крытыку гэтага чалавека, прызнаўшы частковую віну ў ягонай сьмерці».

Беражкоў патрабуе: 1) Вызначыць у судовым парадку аўтара артыкулу, які падпісаны «наш кар.», каб прыцягнуць яго да адказнасьці; 2) Абвергнуць у газэце гэтую інфармацыю; 3) Спагнаць з адказчыка 50 мільёнаў рублёў маральнай кампэнсацыі.

Сам Уладзімер Беражкоў так пракамэнтаваў рашэньне зьвярнуцца ў суд:

«Мяне гэта проста абразіла. Каб зьвесьці са мной і «Прессболам» рахункі ў хаду ідзе ўсялякая зброя. Я доўга цярпеў і не паддаваўся на такія рэчы, заплюшчваў вочы, але больш цярпець не магу. Мяне проста гэта кранула і абурыла да глыбіні душы. Проста нельга пераступаць празь сьвятое, праз нябожчыка. Ня важна, рэальна, ці не рэальна выйграць гэты суд. Здаецца, і так відавочна, хто тут мае рацыю. А наколькі хопіць адміністацыйнага рэсурсу ў гэтых чыноўнічкаў, не мая справа», — кажа У.Беражкоў.

Нагадаем, што 28 лютага аргкамітэт НАК пазбавіў «Прессбол» двух акрэдытацый на Алімпійскія Гульні ў Пэкін. Прычынай стаўся артыкул Сьвятланы Парамыгінай «Алімпійская сьметніца». У матэрыяле журналісткі гаворка ішла акурат пра фінансавыя махінацыі ў НДІ фізычнай культуры і спорту.

У падтрымку «Прессбола» ўжо выказаліся некалькі дзесяткаў былых і сёньнішніх мэдалістаў Алімпіядаў і чэмпіянатаў сьвету.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць