Грамадства3737

Мінінфармацыі загадала знішчыць наклад пасмяротнай кнігі Віталя Сіліцкага

У сваёй кнізе палітолаг параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х і Лукашэнкі ў Беларусі.

Міністэрства інфармацыі загадала знішчыць наклад пасмяротнай кнігі палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі».

«Так, наклад знішчаны. Знішчаны на загад з Міністэрства інфармацыі, — пацвердзіў «Нашай Ніве» дырэктар друкарні «Палікрафт» Фёдар Басько. — Нам сказалі, што калі гэтага не зробім, то тыпаграфію зачыняць. Зрэшты, самі вінаватыя — не глядзелі, што друкуем. Калі б я гэтую кнігу ўбачыў раней, то друкаваць мы яе не сталі б».

Кніга выйшла некалькі тыдняў таму. «У вашых руках пасмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг даследавання «Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі», якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе «ARCHE» і было выдадзена асобнай кнігай у 2012 годзе год па адыходзе Віталя», — пісалася ў анатацыі.

У сваёй кнізе Віталь Сіліцкі параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х і Лукашэнкі ў Беларусі. Тыраж кнігі складаў 1000 асобнікаў.

Афіцыйна ў Беларусі дзейнічае канстытуцыйная норма аб свабодзе слова, а папярэдняя цэнзура забаронена.

Віталь Сіліцкі — палітолаг, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Ён памёр у 38 гадоў ад раку, кніга мела стаць пасмяротным помнікам яму.

Каментары37

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць