Рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) прыняла рашэнне аб часовым адхіленні Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай на нявызначаны перыяд.

За адхіленне Расіі прагаласавалі 22 члены камітэта з 24. Адзін прагаласаваў супраць. Расія, якая ўваходзіць у раду, не мела права голасу.
Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна. Гэта робіць немагчымым удзел зборнай Расіі па лёгкай атлетыцы ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.
Камісія Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва раней рэкамендавала прыпыніць дзейнасць Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ВФЛА) за сістэматычныя парушэнні, звязаныя з ужываннем допінгу спартоўцамі.
У незалежнай справаздачы антыдопінгавага агенцтва гучалі абвінавачванні ў адрас ВФЛА, Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) і трэнераў па лёгкай атлетыцы ў выкарыстанні забароненых прэпаратаў для падрыхтоўкі спартсменаў да спаборніцтваў.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары