Землятрус магнітудай 7,0 адбыўся на паўднёва-заходнім узбярэжжы Японіі, выклікаўшы невялікае цунамі.
Японскае метэаралагічнае агенцтва паведаміла, што цунамі вышынёй 30 сантыметраў было зафіксавана на паўднёвым востраве Наканасіма ў прэфектуры Кагасіма.
Пакуль не паступала паведамленняў аб ахвярах або нанесенай шкодзе.
Папярэджанне аб цунамі, выпушчанае для выспаў Кагасіма і Сатсунан, было пазней знятае. Землятрус адбыўся на глыбіні 10 кіламетраў. У 2011 годзе моцны землятрус у Японіі выклікаў цунамі, у выніку якога загінулі або прапалі без вестак 18 тысяч чалавек.
Каментары