Эканоміка Японіі ўвайшла ў стан рэцэсіі — валавы ўнутраны прадукт краіны скарачаецца другі квартал запар, паведамляе ўрад краіны.
Як адзначаецца ў апублікаваным у панядзелак дакладзе кабінета міністраў, у ліпені—верасні ВУП зменшыўся ў гадавым вымярэнні на 0,8%, а не на 0,2%, як чакалася раней.
У другім квартале валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 0,7%. У той жа час у трэцім квартале на 0,5% вырас унутраны спажывецкі попыт, які фармуе 60% ВУП.
Аналітыкі чакаюць невялікага росту эканамічных паказчыкаў у бягучым квартале. Пры гэтым слабыя паказчыкі могуць прымусіць улады Японіі зрабіць дадатковыя захады па стымуляванні эканомікі.
Каментары