Больш за 90 дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па Беларускай чыгунцы ў дні калядных і навагодніх святаў.
Прызначаныя больш за 80 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній. У першую чаргу яны будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных напрамках: Мінск — Брэст — Мінск і Мінск — Гомель — Мінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць сталіцу з Віцебскам, Гродна, Пінскам і Полацкам.
Паколькі максімальны пасажырапаток чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня, большая частка дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній будуць курсаваць менавіта ў гэтыя дні.
У саставы цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія ўжо курсуюць па гэтых маршрутах, будуць уключаныя дадатковыя вагоны.
Акрамя таго, вядзецца праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах. Прызначаныя цягнікі па маршруце Брэст — Масква — Брэст адпраўленнем з Брэста 28 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. У зваротным напрамку яны будуць адпраўляцца з Масквы 29 снежня, 1, 2 і 3 студзеня. Плануецца прызначыць дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск і Мінск — Масква — Мінск.
Каментары