Надвор'е22

На Новы год у краіне чакаецца нулявая тэмпература

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу «Надвор'е зімы 2015/16» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

bymedia.net

«Да 20 снежня тэмпература паветра ў Беларусі будзе вышэй за норму, потым на калядныя святы крыху пахаладнее. Праўда, да Новага года тэмпература зноў пачне павышацца. Папярэдняя тэмпература паветра ноччу на Новы год чакаецца каля 1-6 градусаў марозу, днём будзе каля нуля. Месцамі па краіне прагназуюцца невялікія ападкі — снег і мокры снег», — растлумачыў ён.

Снежань, як адзначае спецыяліст, будзе больш цёплы, чым звычайна. Гаворачы аб надвор'і ў першую дэкаду месяца, Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў пятніцу праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць атмасферны фронт, таму ў паўночных і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Па паўночным захадзе прагназуецца вецер з парывамі да 15-20 м/с, туман, на дарогах — галалёдзіца. «У бліжэйшыя выхадныя надвор'е істотна не зменіцца, нават крыху пацяплее. У суботу і нядзелю ноччу будзе нуль — плюс 5. Днём чакаецца 2-8 градусаў цяпла. Надвор'е будзе крыху сырым, ветраным і дыскамфортным. Да канца дэкады яно істотна не зменіцца», — расказаў ён.

У другой дэкадзе ў асобныя дні чакаюцца кароткачасовыя ападкі, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд, галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, па паўднёвым захадзе — 1-3 градусы цяпла. У трэцяй дэкадзе снежня часам чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 2-9 градусаў марозу, пры праясненнях — 10-14 градусаў ніжэй нуля. Днём – ад мінус 4 да плюс 3, у асобныя дні прагназуецца 5-8 градусаў марозу, але ў цэлым, снежань будзе цёплы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня9

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня9

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць