Грамадства1919

На Нобелеўскім банкеце Алексіевіч парушыла рэгламенты

Пісьменьнік і перакладчык Дзьмітры Плакс, рэжысэр і драматург радыётэатру Швэдзкага нацыянальнага радыё, пра тое, як Сьвятлана Алексіевіч парушыла этыкет і рэглямэнт Нобэлеўскай цырымоніі.

РС: Дзьмітры, што вы думаеце пра ўчорашнюю прамову Сьвятланы Алексіевіч падчас Нобэлеўскага банкету ў Стакгольме?

Дзьмітры Плакс: Сьвятлана Алексіевіч, як заўжды, вельмі адказна ставіцца да таго, што яна кажа. І яна, як заўжды, вельмі дакладна расстаўляе акцэнты. Мне здаецца, што галоўнае, як у яе Нобэлеўскай лекцыі, так і ў банкетнай прамове — гэта акцэнты.

Тут шмат чаго, на што можна зьвярнуць увагу. Пачну з таго, што яна адпрэчыла агульнапрыняты дрэс-код і прыйшла на Нобэлеўскі банкет не ў вечаровым строі, а так, як ёй было больш зручна. Я ня ведаю, ці такое калі-небудзь раней было.

Тое, што яна не зьвярнулася да караля, пачынаючы сваю прамову — гэта таксама нешта, што наўрад ці здаралася раней.

Ну і яшчэ яна парушыла рэглямэнт, прамаўляючы даўжэй, чым прапісана.

Што тычыцца зьместу, я думаю, вы самі разумееце, як там усё было прадумана.

РС: Прамовы іншых Нобэлеўскіх ляўрэатаў былі, калі можна так сказаць, лягчэйшага калібру. Яны распавядалі пра нейкія сямейныя справы, пра дзяцінства і вучобу ў школе… А банкетная прамова Сьвятланы Алексіевіч была сур’ёзнай, і па сваёй форме, і па зьмесьце. Яна гаварыла гэтую прамову так, як бы чытала Нобэлеўскую лекцыю. Ці гэта, па-вашаму, таксама было прадумана і заплянавана?

Дзьмітры Плакс: Безумоўна. Мне падаецца, што яна нічога ня робіць выпадкова, асабліва пры такіх нагодах, як цяпер. І гэта таксама, як я разумею, парушэньне рэглямэнту. Бо якраз банкетныя прамовы мусяць быць кароткімі, лёгкімі, тыпу «дзякуй каралю», «дзякуй Швэцыі», «дзякуй усім гасьцям банкету», «мне тут так прыемна», і ў дадатак нейкі анэкдот з уласнага жыцьця. Я думаю, яна плянавала нешта іншае ад самага пачатку. Яна выбрала, на мой погляд, вельмі канцэптуальны падыход. У Нобэлеўскай лекцыі яна казала пра сябе, а ў банкетнай прамове — пра ўсё астатняе, што для яе важнае.

РС: Па-вашаму, Сьвятлана Алексіевіч прывезла гэтую банкетную прамову зь Менску ці пісала яе ўжо недзе там на месцы, у Стакгольме?

Дзьмітры Плакс: Я ў гэтым не арыентуюся вельмі моцна. Я ведаю, што тэкст Нобэлеўскай лекцыі трэба было напісаць у Менску, бо канчатковы тэрмін быў 21 лістапада ці нешта такое. Наконт банкетнай прамовы я дакладна ня ведаю, але, ведаючы Сьвятлану, я магу сабе ўявіць, што яна, можа быць, напісала яе яшчэ ў Менску, але я амаль упэўнены, што яна перапісвала яе і дарабляла да апошняга моманту. Бо яна так працуе — шліфуе свае тэксты да самага апошняга моманту.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ4

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі12

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады9

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць