Грамадства

Чырвоны Крыж арганізаваў мабільныя пункты з гарачым чаем ва ўсёй краіне

З пачатку студзеня Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пачало аперацыю «Зіма-2016» па аказанні дапамогі насельніцтву ва ўмовах моцнага марозу.

Як расказаў спецыяліст па падрыхтоўцы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі БТЧК Дзмітрый Русакоў, у межах аперацыі ў абласных гарадах Беларусі ўстаноўленыя больш за 100 палатак абагрэву для насельніцтва, дзе можна сагрэцца гарачай гарбатай і атрымаць інфармацыю аб правілах паводзін пры нізкіх тэмпературах. «Палаткі ўстаноўленыя ў месцах вялікай колькасці людзей — гэта цэнтральныя плошчы, прыпынкі грамадскага транспарту, дзе людзі вымушаныя доўгі час чакаць транспарту», — зазначыў ён.

Таксама будуць арганізаваныя рэйды па гарадскіх сметніках для аказання дапамогі бяздомным. У прыватнасці, 5 студзеня рэйды пройдуць у Мінску, Гомелі і Віцебску. Бяздомным будзе аказаная першая медыцынская дапамога, прапанаваная гарачая ежа і цёплыя рэчы.

Акрамя таго, чатыры аўтамабілі працуюць на трасах і аказваюць дапамогу кіроўцам. «Яны працуюць на розных напрамках. Мы працуем з аўтааматарамі, у якіх ёсць радыёсувязь, — яны нам паведамляюць аб замерзлых аўтамабілях, і мы ім аказваем дапамогу. Нашы нумары ёсць у МНС і ДАІ, калі патрабуецца дапамога, яны нам тэлефануюць і накіроўваюць наш транспарт», — расказаў спецыяліст.

Паводле звестак Гідрамета, марознае надвор`е захаваецца ў Беларусі большую частку гэтага тыдня, уключаючы Раство. У аўторак мінімальная тэмпература паветра ноччу чакаецца мінус 14—20°С, пры праясненнях мінус 21—24°С; максімальная днём мінус 8—14°С, у асобных раёнах мінус 15—17°С. Мяркуецца, што тэмпература пачне павышацца з суботы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць