Культура77

Акцыя «Скарбы Вялікага Княства Літоўскага»

У рамках новай акцыі рэдакцыя часопіса «Arche» прапануе набыць рэдкія, але надзвычай каштоўныя свежа выдадзеныя навуковыя працы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Варта адзначыць, што ў арыгінале яны былі напісаны на замежных мовах, і даступныя ў перакладзе толькі на беларускую мову. На іншыя вялікія мовы нашага рэгіёна – польскую, расійскую ці ўкраінскую – яны не перакладзены. З фінансавых прычын выданні выйшлі мінімальным накладам (150, 200 штук). Два з трох выданняў надрукаваны на белай паперы метадам лічбавага друку.

 

Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Стэфан Крыстафер Роўэл; пераклад з англійскай мовы Алеся Мікуса. — Мінск: Медысонт, 2015. — 423 с.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.

ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ

Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства / Артурас Дубоніс; пераклад з літоўскай мовы Рамана Урбановіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 146 с.

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.

ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.

Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Антанас Ціла; пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 384 с.

У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.

ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.

Да 19 студзеня камплект з трох выданняў можна замовіць за 249 тыс. (самавываз) або 299 тыс. (дастаўка поштай ці кур'ерам). У рамках акцыі можна таксама набыць любыя 2 з трох пазначаных выданняў па цане 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур'ерам).

Пра тое, як замовіць выданні, можна прачытаць на сайце часопіса Arche.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць