Свет44

Нямецкая эканоміка прадэманстравала рэкордны рост у 2015 годзе

Нягледзячы на крызіс у еўрапейскай эканоміцы і праблемы Кітая, якія аказалі ўплыў на глабальныя рынкі, нямецкая эканоміка, паводле папярэдніх дадзеных, паказала рэкордны рост у 2015 годзе.

Як абвясціла ў чацвер федэральнае бюро статыстыкі краіны, рост эканомікі Германіі за 2015 год складзе 1,7%. Гэта рэкордны паказчык за чатыры гады. Па словах экспертаў, паказчык забяспечыў рост попыту на спажывецкія тавары ўнутры краіны.

Павелічэнне сярэдняй зарплаты і рост пакупніцкай здольнасці насельніцтва кампенсавалі памяншэнне даходаў ад гандлю, якая раней была традыцыйнай крыніцай росту нямецкай эканомікі.

«Нямецкая эканоміка стабільна расце дзякуючы высокаму спажывецкаму попыту ўнутры краіны», — сказаў у гутарцы з агенцтвам Рэйтэр адзін з аналітыкаў «Беренберг Банка».

Па словах чыноўнікаў з бюро статыстыкі, рост ВУП краіны ў чацвёртым квартале, грунтуючыся на гадавых паказчыках, складзе 0,25%. Апытаныя Рэйтэр эканамісты чакаюць больш сціплага росту ў 1,6%.

Рост нямецкай эканомікі адбываецца на фоне не самай спрыяльнай сітуацыі ў эканоміцы Еўразоны. Летась кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард папярэдзіла аб магчымасці новай рэцэсіі ў Еўропе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць