Грамадства77

Лукашэнка: Веру не ў цуд, а ў нашы сілы і здольнасці

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу. Аб гэтым ён заявіў сёння на афіцыйным прыёме ад імя прэзідэнта Беларусі з нагоды старога Новага года.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стары Новы год вянчае чараду калядных і навагодніх святаў.

«Не скрыю, маё запаветнае жаданне ў тым, каб гэты год стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны, каб мы пераадолелі негатыўныя наступствы сусветнага крызісу і значна павысілі ўзровень жыцця людзей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Веру не ў цуд, у нашы сілы і здольнасці. Мы гэта зможам, калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім выпадку — не спыняцца».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў прытчу з Евангелля: «Апостал Пётр у цвёрдай веры ішоў па бушуючым моры, нібы па сушы. Але як толькі пахіснулася яго вера, ён пачаў тануць. Калі Хрыстос яго ўратаваў, то сказаў яму: «Малаверны! Навошта ты засумняваўся?».

Таму, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, трэба без сумнення рухацца да мэты, але не напралом.

«Вось так і ў нашым жыцці. Выбралі свой курс, трэба яго трымацца, не паддаваючыся ніякім сумненням і страхам. Тады нашаму караблю не будзе страшны ніякі шторм. Смеласць, настойлівасць бяруць гарады - вось дэвіз, які пакінула нам у спадчыну наша пакаленне пераможцаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Бог надзяліў нас правам жыць на цудоўнай зямлі, а на добрай зямлі і добрая надзея, як сведчыць народная мудрасць.

«Дык няхай жа здзейсняцца ўсе добрыя надзеі, каб наша Беларусь заўсёды заставалася квітнеючым, цудоўным краем, які за хараство і святасць беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў «Зямлёй пад белымі крыламі». Няхай у нашых дамах пануюць узаемаразуменне, дабрабыт і любоў. А на роднай зямлі — абавязкова мір і працвітанне», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША36

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі148

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу27

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы14

«Я — як супервумен». Як былая бібліятэкарка працуе прыбіральшчыцай у Беластоку — як спраўляецца і колькі зарабляе10

Дэсантніка, якога прызнавалі найлепшым камандзірам узвода спецназа, асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

У Чачэрску скончылі аднаўленне ратушы, пабудаванай фаварытам Кацярыны II для натхнёнага Лонданам «ідэальнага горада»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША36

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць