Кіно22

«Таксі»: Рэжысёр Джафар Панахі. Аўтар сцэнара Джафар Панахі. Аператар Джафар Панахі. Прадзюсар Джафар Панахі…

Рэжысёр Джафар Панахі.
Аўтар сцэнара Джафар Панахі. Аператар Джафар Панахі. Прадзюсар Джафар Панахі.

«Таксі» паказвалі на «Лістападзе». Вось што пісалі ў анатацыі мінскага фестывалю: «Па пярэстых людных вуліцах Ірана ездзіць жоўтае таксі, у якое сядаюць самыя розныя людзі. Яны шчыра выказваюць сваю думку, калі кіроўца задае ім розныя пытанні. А за рулём не хто іншы, як сам рэжысёр, Джафар Панахі. Падчас гэтых камічных і драматычных падарожжаў мабільная камера, усталяваная перад лабавым шклом, імкнецца захаваць дух іранскага грамадства».

Анатацыя замоўчвае, чаму сусветна прызнаны рэжысёр зняў такі «не зусім фільм». А здымаў ён на мабільнік, бо ўлады забаранілі яму здымаць фільмы, як і забаранілі пакідаць Іран.

Гэта была яму кара за ўдзел у тэгеранскім майдане 2009 года, калі спрабавалі змяніць рэжым Ахмадзінежада. Амаль год пратрымалі Панахі ў турме, пад уплывам пратэстаў у свеце выпусцілі, але забаранілі працаваць.

Нягледзячы на гэта, у 2010 годзе, яшчэ ў чаканні прысуду, Панахі зняў дакументальную карціну пад назвай «Гэта не фільм», што кантрабандай трапіла на спецыяльны паказ Канскага кінафестывалю. Пазней на Берлінале была паказана «Закрытая заслона», створаная ў загарадным доме рэжысёра. І вось «Таксі» — сапраўдны шэдэўр у жанры «гэта не фільм». На Берлінскі фестываль яго таксама вывезлі кантрабандай, і ён там у 2015 годзе перамог.

«Таксі» знятае выключна проста. Дзве мабільныя камеры. Адна, замацаваная на прыборнай дошцы таксі, і другая, у руках школьніцы, пляменніцы Панахі, якую той падвозіць. Усё! Дзве!

Пры гэтым фільм зацягвае і здзіўляе. Ты не ведаеш, які паварот сюжэта будзе наступны. Ні за што не прадкажаш і канец — вось ні адзін з вас не прадкажа!

Сярод герояў кіно — і выпадковыя, і невыпадковыя людзі. Настаўніца, гандляр, праваабаронца, якая вязе ў турму перадачу для палітзняволенай…

Рэжысёр і галоўны герой вымушана працуе таксістам, яго пазнаюць.

Панахі — азербайджанец па сваіх каранях.

Ён быў памочнікам у іншага вялікага іранца — К’ярастамі, і «Таксі» ў кінематаграфічным сэнсе нібы нітачкай цягнецца ад шэдэўра К’ярастамі, «Смак вішні».

Нікому з беларускіх рэжысёраў судом здымаць не забаронена. Ніхто з нашых кінарэжысёраў не быў затрыманы за ўдзел у прадэмакратычнай маніфестацыі. Усім ім даступна магчымасць здымаць на мабільную камеру. Але хто з іх так тонка назірае праблемы свайго грамадства? Хто з іх здымае без заказу? Тыповы беларускі рэжысёр «не лезе ў палітыку», і ў гэтым яго бяда. Ён у сутнасць рэчаў не лезе, прыкрываючы тую сутнасць рэчаў недарэчным для яе словам «палітыка».

Некаторыя беларусы пагардліва думаюць пра «чарнаж…». Але сучаснае беларускае кіно і блізка не параўнаецца з іранскім, казахскім, турэцкім ці нават новым афганскім. Гэта толькі адзін прыклад нашага культурнага ўпадку ў цэнтры Еўропы.
Геніяльныя творы культуры — а «Таксі» Панахі па-свойму геніяльны фільм — нараджаюцца тады, калі іх творцы маюць што сказаць. Тады не трэба мільёны, не трэба дазволы.

Рэкамендую пабачыць.

І яшчэ пара штрыхоў.

Я б не пабачыў таго фільма, каб не згадка ў нашаніўскім інтэрв’ю з маладым рэжысёрам Лаўрэцкім. Не пабачыў бы, бо што беларуская культурніцкая журналістыка рэкамендуе? Яна ў страшным стане, гадамі ў «Нашай Ніве» шукаем журналіста-ўніверсаліста для тэмаў культуры, не можам знайсці. Ніхто не адсочвае тэндэнцый, не звяртае ўвагі на істотнае для беларусаў, бегаем ад падзеі да падзеі.

Між тым, трэба аддаць належнае «Звяздзе», што пісала пра «Таксі» ў часе «Лістапада».

Звярніце яшчэ ўвагу, як апранаецца Панахі ў фільме і па-за фільмам. Шэрая кашуля, шэра-блакітны гальштук. Ён з тых, што не сочаць за модай. У нашым свеце, што памяшаўся на брэндах і спажыванні, такія людзі выклікаюць сімпатыю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць