Свет1919

Варшава рыхтуе законапраект для вяртання на радзіму дэпартаваных у савецкі час палякаў

Урад Польшчы абвясціў пра намер на працягу некалькіх тыдняў прадставіць законапраект, які павінен дазволіць вярнуцца ў краіну ўсім палякам, хто быў дэпартаваны з усходніх раёнаў у Сібір, Казахстан і азіяцкія рэспублікі былога СССР.

«Усе нашчадкі прыгнечаных змогуць вярнуцца ў Польшчу», — прыводзіць Polskie Radio словы ўпаўнаважанага прадстаўніка пры прэм'ер-міністры па міжнародным супрацоўніцтве Ганны Марыі Андэрс.

newsweek.pl

Мяркуецца, што новы закон, які павінен набыць моц у другой палове года, закране 10 тысяч чалавек. Як мяркуецца, у Польшчу пераедуць рэпрэсаваныя палякі, іх нашчадкі і жонкі, якія апынуліся ў азіяцкай частцы былога Савецкага Саюза.

Падрабязнасці пра законапраект стануць вядомыя пазней. Пакуль жа паведамляецца, што ўрад Польшчы чакае двухбаковай рэпатрыяцыі. Нашчадкі рэпрэсаваных палякаў змогуць разлічваць на значную падтрымку з боку радзімы — у тым ліку аплату арэнды жылля, моўныя курсы і розныя рэабілітацыйныя мерапрыемствы.

Кожны, хто вырашыць вярнуцца ў Польшчу, у першыя шэсць месяцаў будзе атрымліваць па 600 злотых (каля 145 даляраў) у якасці падтрымкі, а таксама 4000 злотых (прыкладна 1000 даляраў) аднаразовай выплаты для арэнды жылля, кажа крыніца «Рэчы Паспалітай». У асобных выпадках сумы выплат могуць быць павялічаныя.

Праца над дакументам ўжо набліжаецца да завяршэння, пацвердзіў СМІ кіраўнік пастаяннай камісіі польскага ўрада Генрык Кавальчык.

Як нагадвае польскі Newsweek, каб змяніць дзеючую працэдуру рэпатрыяцыі, ураду неабходна даць фінансавае абгрунтаванне, дамагчыся прыняцця закона, а затым зацвярджэння і падпісання прэзідэнтам. На думку выдання, новыя грамадзяне Польшчы будуць мець патрэбу ў падтрымцы на працягу трох гадоў пасля прыбыцця ў краіну. Пры гэтым у палітыкаў, якая каментавалі ініцыятыву, выклікае заклапочанасць эфектыўнасць выдаткавання прызначаных для рэпатрыяцыі сродкаў.

Як раней паведамляла «Рэч Паспалітая», першы закон аб рэпатрыяцыі быў прыняты ў Польшчы ў 2000 годзе, аднак ён не апраўдаў чаканні заканадаўцаў. Напрыклад, з 2009 па 2013 год у краіну перабраліся менш за тысячу чалавек. Цяпер мяркуецца перакласці цяжар уладкавання новых грамадзян з мясцовага самакіравання на дзяржаўны бюджэт.

Нагадаем, высылка палякаў на Усход адбывалася некалькімі хвалямі. Так, напрыклад, у Енісейскай губерні аселі салдаты польскай 5-й стралковай дывізіі, якая склала зброю ў 1920 годзе.

У верасні ў 1939 годзе савецкія войскі ўвайшлі ва ўсходнія вобласці Польскай рэспублікі. Тэрыторыі Усходняй Польшчы ўтварылі заходнія раёны Беларускай ССР (Вілейскі, Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Пінскі) і Украінскай ССР (Валынскі, Ровенскі, Львоўскі, Драгабычскі, Станіслаўскі, Тарнопальскі), частка адышла да Літоўскай СССР. А ў 1940-1941 гадах пачалася масавая дэпартацыя польскіх грамадзян.

Паводле дадзеных люблінскага філіяла «Саюза сібіракоў», які аб'ядноўвае былых ссыльных, у гады Другой сусветнай вайны савецкія ўлады вывезлі ў Сібір, Казахстан і іншыя рэгіёны каля 1 350 000 палякаў, многія з якіх памерлі ўдалечыні ад радзімы. Таксама рэпрэсаваныя былі члены сем'яў польскіх афіцэраў, расстраляных у Катыні, адзначае «Радыё Польшча». Пры гэтым савецкія крыніцы кажуць, што рэпрэсіі ў 1939—1941 гадах закранулі 500 тысяч польскіх грамадзян, з якіх дэпартавана было 320 тысяч.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы11

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма37

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы11

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць