Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Слава беларусам - героям вайны з Калюмбіяй!

Цікавую тэму разагнала прэса: калі б нядаўні канфлікт паміж Баготай і Каракасам прыняў характар адкрытай баталіі, на дапамогу войскам Чавеса павінны былі адправіцца беларускія вайсковыя спецы. Маю надзею, што наша фалерыстычная служба ў той час таксама не спала ў бейсболку.

Думаю, што гэтай канторай быў аператыўна распрацаваны ліст рэгалій, якімі ўрад збіраўся ўзнагародзіць беларусаў - патэнцыйных герояў вайны з Калумбіяй. Ліст нагарод мог выглядаць наступным чынам.

Ордэн “За ўзяцце Баготы і поўны разгром імперыялістычнай Калумбіі”. Уяўляе сабою расшытую чыстым золатам падвязку праз левае плячо. “Ордэн за узяцце Баготы і поўны разгром імперыялістычнай Калумбіі” распрацаваны выключна для выдаючых беларускіх вайсковых стратэгаў сучаснасці. Носіцца паверх хакейнага касцюма.

Ордэн ”За доблесную інструкцыю” Нагарода мае уручацца беларускім вайсковым інструктарам за карысную інструкцыю, якую яны далі венесуэльскім калегам. Ордэн мае некалькі версій, напрыклад “За доблесную інструкцыю ва ў умовах трапічнага лесу”, або “За доблесную інструкцыю падчас пасляабедзеннай фіесты” і г.д.

“Ордэн чырвона - зялёнага ляніўца” Медаль ўяўляе сабою выяву жывёлы - лянівец. Нагарода для асобнай катэгорыі беларускіх спецыялістаў у Венесуэле. Мова пра тых, якія на нейкі час трапілі ў зону калумбійскай акупацыі і актыўна займаліся сабатажам: замест працы пілі тэкілу і зажыгалі з чыксамі.

“Ордэн шаноўнага лахатрона“. Нагарода уведзеная для супрацоўнікаў айчыннага дыпламатычнага корпусу, якія падчас вайны умудрацца ўтюхаць Чавесу партыю нікому не патрэбных на радзіме айчынных тавараў. Ордэн мае дзве ступені: ніжэйшая 2-ой ступені для тых, хто прадасць абы што. Вышэйшая – першай, для дыпламатаў, хто здолее прадаць венесуэльцам прадукцыю слуцкага і гарадзенскага піўзаводаў.

Значак “Жалезная белачка“. Нагарода для беларускіх грамадзян, сяброў арганізацыя “Белая Русь”, якія на час вайны працавалі ў Венесуэле. Такі выбар будзе безумоўна звязаная з асабістай рызыкай: у вачах калумбійскіх агрэсараў сябры БР натуральна будуць трактавацца як абсалютныя зомбі Лукашэнка і яго сябра Чавеса. Хутчэй за ўсё за выдачу адной “белачкі” акупанты будуць прапанаваць нейкі прыз: мазь ад маскітаў або фільтр для ачысткі вады.

Тэлепульт з гравіроўкай асабістага подпісу Чавеса. Тэлепультам можна лёгка ўключаць тэлевізар, калі пачынаецца асабістая праграма Чавеса “Алё, прэзідэнт” і адпаведна вырубаць, калі яна закончыцца. Мае выдавацца супрацоўнікам службаў РБ, якія падчас вайны выведаць на чыстую ваду на Беларусі агентурную сетку калумбійскіх шпіёнаў і іх прыслужнікаў з мясцовай апазіцыі. Будучыя ўладальнік імянных тэлепультаў сваім гераічным чынам сарвуць нейкі каварны і жудасны тэракт, напрыклад аперацыю шпіёнаў і агентаў пятай калоны - кінуць у менскую каналізацыю дохлую ламу і г.д.

Ордэн “ Лепшаму кокаіневоду “. Беларускія спецыялісты, якія апынуліся на акупаванай калумбійцамі зоне, абавязкова павінны стварыць у сельве партызанскі атрад, напрыклад “Партызанская брыгада імя невядомай шматдзетнай маці”. Яго байцы могуць не толькі слухаць радыё галасы з Мінску, аднак і разводзіць у сельве культуру кока, з якой вырабляецца дарагі наркотык – какаін, тым самым забяспечыўшы нашу гаспадарку новым стратэгічным рэсурсам. Ну а лепшаму какіневоду – грамадская пашана, прэмія і натуральна адпаведная медаль.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?3

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?

Усе навіны →
Усе навіны

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог8

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію8

У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі1

Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?2

Пуцін адхіліць ультыматум Трампа і рыхтуецца да новай эскалацыі ва Украіне5

Трамп заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве, а дальнабойных ракет Украіне ён не дасць7

Лявончык: На 18 тысяч тых, хто атрымаў дапамогу, было тры крымінальныя справы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?3

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць