Грамадства

У Беларусі будзе свая нафтавая плятформа

Беларусь разьмесьціць у Азэрбайджане сваю плятформу па распрацоўцы нафтавых радовішчаў. Пра гэта 9 красавіка ў Менску заявіў журналістам старшыня камісіі па эканамічных пытаньнях парлямэнту Азэрбайджана.

Беларусь разьмесьціць у Азэрбайджане сваю плятформу па распрацоўцы нафтавых радовішчаў. Пра гэта 9 красавіка ў Менску заявіў журналістам старшыня камісіі па эканамічных пытаньнях парлямэнту Азэрбайджана Зіяд Самедзадэ.

Як паведаміў Самедзадэ, перамовы на гэтую тэму ўжо вядуцца. Азэрбайджан праявіў цікавасьць да беларускіх навуковых распрацовак, якія тычацца нафтаздабычы, а таксама да досьведу па рэфармаваньні эканомікі, адзначыў парлямэнтар.

Па выніках 2007 году Азэрбайджан займае шостае месца ў аб’ёме зьнешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД. Узаемны таваразварот за студзень‑люты 2008 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам вырас у 2,3 раза й склаў 16,9 мільёна даляраў.

Аснову беларускага экспарту ў Азэрбайджан складае прадукцыя машынабудаваньня, дрэваапрацоўкі, прамысловыя спажывецкія тавары, прадукты. У таварнай структуры імпарту з Азэрбайджана пераважаюць сельскагаспадарчая прадукцыя й сыравіна, — паведамляюць «Беларускія навіны».

Візыт парлямэнцкай дэлегацыі Азэрбайджана будзе доўжыцца да 11 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць