Усяго патроху1515

Двум вядомым малым пандам нарэшце абралі імёны ФОТА

Дзве малыя дзяўчынкі-пандачкі ў кітайскай правінцыі Сычуань, якім некалькі месяцаў выбіралі імёны, цяпер завуцца Алімпія і Фува.

Малыя панды жывуць на даследчай базе па вывучэнні і гадоўлі пандаў у горадзе Чэнду, на паўднёвым захадзе Кітая.

Пасля іх нараджэння 22 чэрвеня мінулага года даследчыкі папрасілі ўсіх дасылаць свае прапановы імёнаў. Ад ліпеня да верасня іх паступіла 3000, пры гэтым 900 — ад замежнікаў, паведамляе агенцтва Сінхуа.

Алімпія і Фува. фота news.xinhuanet.com.

У рэшце рэшт, перамаглі імёны Алімпія і Фува (талісман Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе) пасля таго, як у фінал увайшлі 5 пар назваў.

Гэтыя дзяўчаты-пандачкі вядомыя ў свеце дзякуючы сваім родным. Іх мама Келін трапіла ў падборку «Самыя нечаканыя фота 2013 года» па версіі часопіса Time:

На тым фота Келін глядзіць відэа полавага акту іншых панд. Супрацоўнікі базы ў Чэнду зрабілі гэта для таго, каб Келін перастала адпрэчваць заляцанні свайго партнёра і паспрабавала зацяжарыць.

Пасля прагляду відэа, Келін такі зацяжарыла.

А дзядуля панд Кобі быў названы ў 1992 годзе былым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Хуанам Антоніа Самаранчам. Уласна, імя «Кобі» — гэта назва талісмана алімпійскіх гульняў у Барселоне ў 1992 годзе.

А нараджаюць панды вось такімі маленькімі. фота panda.org.cn

У дзікай прыродзе жыве менш за 2000 панд, пераважна ў правінцыях Сычуань і Шэньсі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць